Авторизация
 

18 снежня — Дзень утварэння органаў загса Беларусі

 Дата 18 снежня не пазначана ў календары чырвоным колерам. Між тым, гэты дзень можна назваць святочным для кожнага грамадзяніна нашай краіны. У гісторыю органаў загса ўпісаны тысячы імён.

Сёлетняе прафесійнае свята для работнікаў загса асаблівае. Органам загса Беларусі спаўняецца 100 год. 

У 1979 годзе, калі на экраны выйшаў фільм "Суета сует", народ падхапіў фразу работніка загса: "Сойдите с ковра, товарищи. Вас много, а ковёр один". Я таксама пасмейвалася над крылатым выразам і нават падумаць не магла, што аддам 26 год працы ў органах загса.
Прыгадваецца выпадак, калі падчас урачыстай рэгістрацыі шлюбу маладыя хлопцы забраліся на мяккую банкетку, каб лепш бачыць, што адбываецца. Знакам паказала спускацца. Хтосьці з гасцей не прамінуў сказаць: "Сойдите с ковра…"


З цеплынёй успамінаю людзей, якія па тых ці іншых справах звярталіся ў загс. Добразычлівыя і шчырыя, усмешлівыя і ветлівыя. Прыемна было ім дапамагаць і штораз чуць на развітанне "Дай вам Бог здароўя!"
З дабрынёй і павагай хочацца гаварыць пра тых, з кім давялося працаваць усе гады. Некаторых, на жаль, няма сярод нас. Але памятаю ўсіх.

Напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння органаў загса шчыра віншую былых калег. Гэта не толькі работнікі загса, але і кіраўнікі спраў гар- і сельвыканкамаў. Многія таксама на заслужаным адпачынку. Здароўя ім, цеплыні ад родных і блізкіх, тых даброт, з якіх складаецца простае шчасце. Усім, хто працягвае рэгістраваць акты грамадзянскага стану, жадаю цікавых і плённых працоўных дзён, пазітыўнага настрою, прыемных уражанняў.


Са святам, дарагія калегі!


Ірына ГУШЧА, былы

начальнік аддзела загса
Міёрскага райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта