Авторизация
 

Іван Сушко сумяшчае вытворчую і дэпутацкую дзейнасць

 Міёрскі раён сельскагаспадарчы не толькі таму, што арыентаваны на вытворчасць прадукцыі палёў і ферм. У нас дзейнічаюць сялянска-фермерскія і развіваюцца асабістыя падсобныя гаспадаркі ў вясковага насельніцтва. Не цураюцца агародаў і ўчасткаў у садоўніцкіх таварыствах гараджане. Іх патрэбы добра ведае дырэктар ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" Іван СУШКО. Ён абраны ў склад раённага і Перабродскага сельскага Саветаў дэпутатаў. Як сумяшчае вытворчую і дэпутацкую дзейнасць, пацікавіўся наш карэспандэнт.

— Я не надта аддзяляю адно ад другога, — запэўніў Іван Генадзьевіч. — Галоўнае для мяне — задавальненне патрэб насельніцтва, сельскага і гарадскога. Тым больш, што гэта супадае з патрэбамі сэрвіснай службы ў павелічэнні аб'ёмаў работ.


Наш райаграсэрвіс умацоўвае дагаворныя адносіны з сельгаспрадпрыемствамі. Пры гэтым важным напрамкам дзейнасці становіцца выкананне асабістых заказаў і заявак людзей. Ім аказваем больш за дваццаць відаў паслуг. Гэта зварачныя, сталярныя і пагрузачныя работы, грузаперавозкі, апрацоўка зямлі і абмалот агародаў, продаж і ўнясенне арганікі, касьба траў і прасаванне сена, распілоўка драўніны і іншае.


Попыт на паслугі залежыць ад сезона. Толькі што закончыліся звароты за гноем. Сёлета іх паболела. Цяпер патрабуецца транспарт для перавозкі паліва. Неўзабаве будзем змагацца са снежнымі заносамі. Вясной попыт на плугі, культыватары і бульбасаджалку. Потым настане чарга корманарыхтоўкі і жніва.


Цэны ў нас невялікія. Напрыклад, тона гною каштавала 3,44 рубля, аралі сотку зямлі за 1 рубель 30 капеек, культывавалі за 85 капеек. Сёлета ўжо аказалі паслуг на 3719,7 рубля. Летась за ўвесь год ад такой дзейнасці атрымалі 2398 рублёў. Прырост сведчыць пра нашу пераарыентацыю.


Асабліва старанна на абмалоце прыватных агародаў працавалі камбайнеры Сяргей Сігаў і Аляксандр Скукоўскі. Ім на дагаворных умовах дапамагаў Васіль Сіцько.


Адыходзячы год быў не надта спрыяльным для вырошчвання зерневых культур, таму колькасць заказаў ад насельніцтва на збожжаўборачныя камбайны крыху паменшылася. Пры гэтым паболела жадаючых купіць у нас абмалочанае зерне. Кошт невялікі: пшаніцу прадавалі гараджанам і вяскоўцам па 28 капеек за кілаграм, ячмень — па 23 капейкі.


Вывазкай і ўнясеннем арганікі па заказах гаспадароў асабістых і прыватных зямельных уладанняў займаўся Юрый Варонька, касьбой траў — Эдвард Пухалка і Сяргей Пятроў. Конныя работы забяспечваў Лявонцій Баслакоў, зварачныя — Мікалай Крышталевіч. На аказанні паслуг працавалі і іншыя механізатары, вадзіцелі, розныя спецыялісты.


Мы чуйна рэагуем на попыт насельніцтва і бу-дзем імкнуцца яго забяспечыць, уводзіць новыя віды паслуг.

Фота з архіва рэдакцыі.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта