Авторизация
 

Свята "Усе разам!" прайшло ў Міёрскім карэкцыйным Цэнтры

 У карэкцыйным цэнтры зіма пачалася са спартыўнага свята "Усе разам!" Вясёлая музыка, гучныя апладысменты, дзіцячыя ўсмешкі. Першага снежня выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі спаборнічалі ў спрыце і хуткасці. Іх падтрымлівалі госці і сябры.

Спартыўнае свята "Усе разам!" праходзіць ва ўстановах спецыяльнай адукацыі раз на тры гады. Сёлета прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў. Дзеці чакалі конкурсы і гасцей, расказала дырэктар установы Святлана Бакевіч.


Як і ў любым спаборніцтве, за ўдзельнікамі сачыла журы. Балаў не шкадавалі пастар евангельскай царквы "Благодать" Валянцін Гоч, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч, намеснік дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ларыса Малецкая.


 Дзеці забівалі галы ў вароты, прапаўзалі "мышалоўку", скакалі па стылізаваных балотных купінах, насілі на ракетках паветраныя шары. Да конкурсаў далучалася журы. У перапынках танцамі і песнямі забаўлялі выхаванцы дзіцячага яслі-сада №3. Падрыхтавалі малюнкі для канкурсантаў.


 З сюрпрызамі прыйшлі ўсе госці. Вялікую скрыню з канцтаварамі сабралі падчас акцыі "Адчыні сэрца для дабра", што праходзіла ў школах раёна. Парадавалі падарункамі выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра гаспадары магазіна "Радуга" Дзмітрый і Алеся Высоцкія.
Спартыўнае спаборніцтва скончылася перамогай дружбы і сяброўскім танцам. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта