Авторизация
 

Ганна Дзераўніна бачыць слаба, карыстаецца кіем

 Ганна Генадзьеўна Дзераўніна нарадзілася ў пераможным 1945 годзе. Таму ўмее мужна пераадольваць цяжкасці. Пражывае Ганна Генадзьеўна ў Новым Пагосце. Адна. Яна інвалід другой групы па зроку. Бачыць слаба, карыстаецца кіем.

Размаўляем па тэлефоне. У трубцы бадзёры голас.
— Мая малая радзіма — вёска Волкаўшчына. Пэўны час жыла ў Свярдлоўскай вобласці ў Расіі. Адтуль родам мой тата,—расказвае субяседніца. — Скончыла ветэрынарнае вучылішча, уладкавалася ў саўгас.


НА МІЁРШЧЫНУ вярнулася ў пачатку 70-х. Працавала ў ветлякарнях у Міёрах і Новым Пагосце. Трынаццаць год была ветэрынарным урачом у калгасе "Рассвет" (цяпер ААТ "Любінова"). Трымала вялікую ўласную гаспадарку.


— Летуном тады не модна было быць. Уладкаваўся на працу — выконвай яе сумленна і лёгкага хлеба не шукай,—заўважае былы сельскі працаўнік. — Лячыла кароў, свіней, авец. Работа цяжкая, але мне падабалася. Жывёла нашмат больш удзячная за чалавека.
У 2000 годзе ў Ганны Генадзьеўны выявілі алергію на ветэрынарныя лекі. Працу давялося пакінуць. Праз чатыры гады дыягнаставалі глаўкому. Праблемы са зрокам былі з дзяцінства, з узростам абвастрыліся. Чатыры аперацыі не прынеслі жаданага выніку.
ГАННА ДЗЕРАЎНІНА—актыўны ўдзельнік раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і клуба "Відушчае сэрца" пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна. Тройчы пабывала ў аддзяленні рэабілітацыі інвалідаў па зроку ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. У снежні зноў туды збіраецца. Рэабілітантаў вучаць спраўляцца з хатнімі клопатамі, знаёмяць з сучаснымі ціфласродкамі, у праграме адпачынку значацца танцы.


ДОМА таксама без спраў не застаецца. Ёсць сад і агарод. Спраўляцца з клопатамі дапамагаюць дзеці з міёрскага дома сямейнага тыпу разам з выхавальнікам Жаннай Лашынай. Там выхоўваецца малодшы ўнук Ганны Генадзьеўны. Унучка вывучае замежныя мовы на філфаку Віцебскага дзярж-універсітэта.


—Я вельмі ўдзячна Жанне Яўгенаўне Лашынай і яе выхаванцам за клопат, дапамогу і чуласць,—гаворыць субяседніца.—Улетку сабралі вішні і яблыкі. Восенню бульбу выкапаць дапамаглі. Яны ў мяне нярэдкія госці, якім вельмі рада.
КАЛІСЬЦІ Ганна Генадзьеўна захаплялася вязаннем і вышыўкай. Цяпер не можа сабе гэта дазволіць. Рук не апускае. Умее прымаць цяжкасці і заўважаць добрае ў новым дні. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта