Авторизация
 

Мерапрыемства “Усе разам!” запрашае

 Раённае спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Усе разам!” для дзяцей з цяжкімі і шматлікімі фізічнымі і псіхічнымі парушэннямі пройдзе 1 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Свята “Усе разам!” прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў. Завітаць можа кожны, хто жадае рабіць дабро і разумее, што дзецям з інваліднасцю перш-наперш патрэбна не спачуванне, а ўвага і клопат.

Міжнародны дзень інвалідаў для Цэнтра – своеасаблівы рубеж, калі падводзім вынікі года, і чарговая магчымасць падзякаваць нашым памочнікам.

СЁЛЕТА рэалізоўвалі праект “Гульнёвая пляцоўка для дзяцей-інвалідаў”. Дзякуючы добрым і спагадлівым людзям да летняга аздараўленчага перыяду завяршылі работу. Шчырыя словы прыязнасці выказваем благачыннаму Міёрскай акругі Віктару Вабішчэвічу, настаяцелю чэраскай царквы айцу Сергію, дырэктару УП ЖКГ Уладзіміру Мяцеліцы і яго намесніку Юрыю Мяцеліцы, індывідуальным прадпрымальнікам Івану Булгаку (магазін “Евролюкс”), Таццяне Арловай (магазін “Ваш дом”), дырэктару Сіцькоўскай ДС-СШ Аксане Шараг, начальніку гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандру Рыжанкову і яго работнікам, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў яслі-сада №3 Аляксандру Даргелю. З іх дапамогай на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы з’явіліся новая веранда, пясочніца і лавачкі. Рады дзеці абноўленым арэлям.

Хочацца падзякаваць пастырам евангелісцкіх цэркваў Валянціну Гочу і Дзмітрыю Шавякову за магчымасць удасканальваць прадметна-развівальнае асяроддзе для дзяцей, прымаць гасцей-дабрачынцаў са Швецыі, Канады, Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі. Сёлета праклалі сцяжынку валанцёрскага руху. Летам валанцёр з Паўночнай Ірландыі займалася з нашымі дзеткамі.

Дзякуючы магазіну “Радуга” (сям’я Дзмітрыя і Алесі Высоцкіх) гульнёвае асяроддзе школьнікаў і дашкалят папоўнілася новымі развівальнымі дапаможнікамі і гульнямі.

У ЦЭНТРЫ праводзяцца мерапрыемствы, падчас якіх выхаванцы гуляюць са сваімі равеснікамі.  Наведваюць установу моладзь прыходу міёрскага касцёла, школьнікі СШ №3 імя Я.Томкі, выхаванцы яслі-сада №3.

Кола новых сяброў пашыраецца, адносіны з даўнімі толькі мацнеюць. Добрая нагода пачаць сябраваць – свята “Усе разам!”

 

Чакаем гасцей 1 снежня. Наш адрас – г. Міёры, вул. Юбілейная, 8а (будынак яслі-сада №3). Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

 

Святлана БАКЕВІЧ,

дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развівальнага

навучання і рэабілітацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 592
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 982
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 590
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 854
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 594
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 431
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 396
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2019
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта