Авторизация
 

"На заслужаным адпачынку" ці 44-ая ветэранская пярвічка ў Міёрах

 15 лістапада ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання экс-намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Пётр Пятроў сабраў былых работнікаў гэтай установы. Людзі сталага ўзросту, за плячыма кожнага дзясяткі гадоў адказнай работы. 

"На заслужаным адпачынку" занятыя пераважна ўласнымі і сямейнымі справамі. Ці патрэбна ім асобная ветэранская пярвічка, спытаў кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Пасля непрацяглага абмеркавання вырашылі: каб кожнаму не заставацца сам-насам з уласнымі цяжкасцямі, трэба аб'яднацца. Таму ўсе прагаласавалі за стварэнне пры ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Актыву хапае — з гэтай установы выйшлі на пенсію за апошнія гады амаль паўтара дзясятка спецыялістаў рознага напрамку. Да іх далучыліся ветэраны працы ветэрынарнай і племянной служб, насенстанцыі. Такім чынам спіс створанай арганізацыі дасягнуў 20 членаў. Старшынёй пярвічкі абраны Пётр Васільевіч Пятроў (на здымку), сакратаром — Алена Іванаўна Кірпічонак.
Гэта ўжо 44-я пярвічная ветэранская арганізацыя ў раёне.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 666
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 819
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 467
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 271
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 650
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 373
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 671
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта