Авторизация
 

Што прапануе магазін "ГлаМуррчик" у Міёрах?

 Утульнасць, камфорт і якасць прапануе пакупнікам магазін "ГлаМуррчик". Вабіць позірк жаночая бялізна стракатых і спакойных таноў, прыемныя на дотык баваўняныя піжамы, багаты выбар шкарпэтак для дарослых і дзяцей. На адной з паліц — мяккі паласаты кот. Ён не прадаецца. Гэта талісман гандлёвай кропкі і яе гаспадыні Ірыны ГЛЕБКА.

— Па народнай традыцыі, у новы дом першым уваходзіць кот. Набыла мяккага "гадаванца" і ў магазін. Мянушку яшчэ не прыдумала — усміхаецца Ірына Вадзімаўна.


 "ГлаМуррчик" адчыніў дзверы 25 кастрычніка. Штодня заходзяць пакупнікі. Адны прыглядаюцца да тавару, іншыя з прымерачнай накіроўваюцца да касы.


У ПРОДАЖЫ — бялізна, шкарпэткі, піжамы, халаты, майкі, ласіны, спартыўныя штаны. Для ўсёй сям'і. Спецыяльныя бюстгальтары для матуль, якія кормяць грудзямі. Тэрмабялізна "Mark Formelle" і тэрмашкарпэткі "Conte" зацікавяць аматараў зімовай рыбалкі. Пытаюцца пра гэты тавар і пакупнікі сталага ўзросту. Прадукцыя ў асноўным беларускіх вытворцаў. Памеры — ад маленькіх да самых вялікіх.
— Асартымент пакуль не вельмі шырокі. Вывучаю пакупніцкі попыт, — гаворыць гаспадыня магазіна. — Прапаную падарункавыя сертыфікаты. Будуць скідкі.


 ХТОСЬЦІ сказаў: "Ніжняя бялізна, як вышэйшая адукацыя. Яе не бачна, але самаацэнку падымае". Тут не паспрачаешся. "ГлаМуррчик" прапануе жаночую бялізну ў камплекце і паасобку. Камплект абыдзецца ад 25 да 35 рублёў. Кошт бюстгальтараў — ад 16 да 25. Хоць цэны вышэй за рыначныя, аднак рэчы якасныя і будуць радаваць доўга.


— Планую папоўніць асартымент пальчаткамі, шапкамі, парасонамі. Магчыма, з'явіцца парфум, — расказвае Ірына Вадзімаўна. — Хочацца, каб пакупнікі знаходзілі ў магазіне патрэбныя рэчы, атрымлівалі задавальненне ад абновак і вярталіся за новымі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта