Авторизация
 

Міярчанцы Галіне Мацур споўнілася 94 гады

 Міярчанка Галіна Паўлаўна Мацур — добрая, сціплая жанчына. 17 лістапада ёй споўнілася 94 гады. Праца на зямлі з малых гадоў, ваеннае ліхалецце, работа ў калгасе і на ўласным падворку, прыемна-кіслы смак журавін. Усё гэта ўпісана ў біяграфію доўгажыхаркі.

Нарадзілася Галіна Паўлаўна ў звычайнай сялянскай сям'і ў вёсцы Кавалеўшчына на Міёршчыне. З пяцярых дзяцей засталася толькі яна і маладзейшая на дзесяць год сястра Зінаіда ў Дворным Сяле.


Вайна, калгас, журавіны. І цяпер Галіна Паўлаўна ўпэўнена, што самыя смачныя ягады ў ваколіцах Кавалеўшчыны.
У 1966 годзе пераехала ў Міёры. Разам з братам збудавалі хату на вуліцы Піянерскай. Трымала свіней і курэй, даглядала агарод. Сама хадзіла за плугам. Жыла адна, таму ўмела рабіць мужчынскую работу.


Галіна Паўлаўна — чалавек веруючы. Па нядзелях і ў святы наведвала царкву. Цяпер моліцца дома.
У сваім паважаным узросце парыцца ў лазні. Летам любіць адпачываць на лавачцы ля хаты і любавацца кветкамі. Апошнім часам пагоршыліся зрок і слых.


Хачу пажадаць гэтай цудоўнай жанчыне здароўя, бадзёрасці, добрага настрою. Каб штодня сустракала мяне прыветнай усмешкай.


Дана ТЫЧКО, сацыяльны работнік.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 587
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 874
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 066
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 653
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта