З 13 да 22 лістапада ў раёне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Пешаход". Узмоцнены кантроль за паводзінамі пешаходаў на дарозе. Мэта акцыі — папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з іх удзелам.
Ад ДТЗ пешахода застрахуе выкананне Правіл дарожнага руху.
Трэба хадзіць па тратуарах, пешаходных дарожках ці па абочыне. Праезную частку перасякаць па пешаходным пераходзе. Калі ў межах бачнасці яго няма, перайсці дарогу на ўчастку, дзе яна добра праглядаецца ў абодва бакі.
У цёмны час сутак пешаход абавязаны абазначыць сябе святлоадбівальным элементам.
Мікалай ШАМЁНАК,
начальнік аддзялення
ДАІ Міёрскага РАУС.