За два тыдні да фотаконкурсу "Вясельны картэж" далучылася 38 удзельнікаў. На здымках шчаслівыя пары ў свой самы запамінальны дзень. Большасць канкурсантаў — маладыя сем'і. Многія ўступілі ў шлюб сёлета.
У ліку канкурсантаў, якія сталі адной сям'ёй у юбілейны для органаў загса 2017 год — Аляксей Міхалап і Ганна Пірог. Зарэгістравалі шлюб 25 лютага ў Міёрах. "Зіма для таго і створана ў белых танах, каб пачынаць сваё жыццё з чыстага ліста", — падпісалі фота маладыя.
29 ліпеня ў аддзеле загса Міёрскага райвыканкама зарэгістравана нара-джэнне сям'і Уладзіміра і Алесі Саруль.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
s.katrin.r@mail.ru
Р.S. Будзем рады бачыць сярод удзельнікаў фотаконкурсу сем'і са стажам у 15, 20, 30 і больш год. Фота дасылайце ў групу "Міёрскія навіны" "Укантакце", на электронны адрас карэспандэнта раённай газеты Кацярыны Рынкевіч s.katrin.r@mail.ru, на асабістыя старонкі "Укантакце" ці "Аднакласніках". Або прыносьце ў аддзел загса па адрасе
г. Міёры, вул. Кірава, 44.