Маленькие миорчане Дарья и Даниил Плюто стали "Детьми мира" -2017

 У кастрычніку ў аддзеле загса райвыканкама зарэгістравалі нараджэнне двайнят Дар'і Леанідаўны і Данііла Леанідавіча Плюто, якія з'явіліся на свет 21 верасня, у Дзень міру.

Немаўляты ўдвая павячылі сям'ю міярчан Леаніда і Іі Плюто.
— Хацелі дачушку, а тут і сыночак трэці з'явіўся, — смяюцца бацькі. — Нашаму старэйшаму сыну Мацвею чацвёрты год. Максіму хутка два споўніцца.


З радаснай падзеяй павін-шавала шматдзетных бацькоў начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская. Падарунак на памяць—фотаальбом і званочак з сімвалічным арнаментам на шчасце.


Міру і дабрабыту сям'і Плюто жадала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" Ала Смерцьева. Уручыла грашовы падарунак і сертыфікат "Дзіця міру".


Як заўважылі Леанід і Ія, галоўнае — каб дзеткі раслі здаровымі. Усё астатняе вырашальна.

Фота аўтара.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.