Авторизация
 

Што "свеціць" пешаходу-міярчаніну за адсутнасць флікера?

 Штрафы за адсутнасць флікера міярчане атрымліваюць не столькі з-за свядомага ігнаравання правіл дарожнага руху, колькі па прычыне асабістай забыўлівасці і недасведчанасці. Светлавы дзень імкліва скарачаецца. Выходзім з дома ў прыцемках і вяртаемся са змярканнем. Трэба браць з сабой флікеры. Каб быць заўважнымі для вадзіцеляў і не прыцягваць увагу інспектараў дарожна-патрульнай службы.

Добры вечар. ДПС. Чаму без флікера?

— Дома забыўся. Думаў, што завідна вярнуся.
— Прайдзіце ў аўтамабіль.
— А што мне будзе за парушэнне?


Прыкладна такі дыялог адбываецца паміж інспектарам ДПС і пешаходам без флікера. Штодня супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС выяўляюць пешаходаў, не абазначаных святлоадбівальнымі элементамі.


Чаму не выконваецца, здавалася б, простае патрабаванне? Карэспандэнт газеты правяла дзве гадзіны на дзяжурстве з інспектарамі ДПС Віктарам Лапко і Сяргеем Серабраковым. Знайшла для сябе адказ на рытарычнае пытанне і паўтарыла азбуку пешахода.

НА ГАДЗІННІКУ 18.10. Толькі пачынае змяркацца. Па абочыне на вуліцы Камсамольскай ідзе пешаход без флікера. Святлоадбівальная стужка ў жанчыны была з сабой у сумачцы. Палічыла, што даставаць яе рана.


— Некаторыя пешаходы лічаць так: на вуліцы яшчэ светла — флікер не патрэбны. Між тым цёмны час сутак наступае пасля заходу сонца, — заўважае Віктар Лапко.
Сонца зайшло ў 17.40.

Цёмны час сутак — перыяд ад заходу да ўсходу сонца. Нават калі яшчэ светла, а сонца ўжо зайшло, трэба абазначацца флікерам.

УЖО СЦЯМНЕЛА, калі на вуліцы Кірава сустрэлі наступнага парушальніка без флікера. Інспектар правярае затрыманага па электроннай базе. Аказваецца, яго ўжо двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць святлоадбівальных элементаў. У мінулым годзе і сёлета. Мужчына цікавіцца, чаму яго затрымалі на асветленай вуліцы. Адказ просты: калі б рухаўся па тратуары, прэтэнзій не ўзнікла, але ён ішоў па супрацьлеглым краі праезнай часткі.


— Асветленасць не мае значэння, калі вуліца не абсталявана тратуарам, — тлумачыць Сяргей Серабракоў. — Правілы патрабуюць: пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак абавязкова абазначацца святлоадбівальнымі элементамі.


"Куплю флікер і буду насіць. Гэта дакладна", — абяцае пешаход. Складзены на яго пратакол разгледзіць на камісіі начальнік аддзялення ДАІ і вынесе пакаранне. Згода з артыкулам 18.23 КаАП, гэта можа быць папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.

Нават па асветленай вуліцы, калі яна не абсталявана тратуарам, у цёмны час сутак, рухаючыся па краі праезнай часткі, трэба абазначаць сябе святлоадбівальным элементам.

У цемры заўважаем веласіпедыста. Без святлоадбівальнай камізэлькі, на веласіпедзе няма фар і адзін белы катафот. "Машына зламалася, таму на веласіпедзе. Думаў, што вярнуся дадому завідна", — тлумачыць затрыманы. Электронная база паказвае "дасье" — 35 разоў меў непрыемнасці з ДАІ. Склалі чарговы пратакол.


— Святлоадбівальныя камізэлькі рэкамендуем веласіпедыстам для асабістай бяспекі. У Правілах іх абавязковая наяўнасць не прапісана, — гаворыць Віктар Лапко.—Аднак веласіпед абавязкова абсталёўваць катафотамі і фарамі: спераду — белай, ззаду — чырвонай.
— Галоўнае, каб веласіпедыст быў бачны вадзіцелю здалёк, — дадае Сяргей Серабракоў. — Калі ёсць камізэлька, хоць і няма фар, не будзем караць.

Веласіпедыста без камізэлькі не прыцягнуць да адказнасці, калі веласіпед абсталяваны фарамі і катафотамі. Аднак лепш апрануць яе для асабістай бяспекі.

На вуліцы Паўночнай тратуараў няма. Насустрач па абочыне ідзе жанчына з ліхтарыкам.
— Добры вечар. Дзе Ваш флікер?
— Згубіла, добра што ліхтарык з сабой.
Інспектары паверылі на слова і заўважылі, што ліхтарык святлоадбівальным элементам не з'яўляецца. Пешахода бачна толькі ў адным напрамку руху.

Ліхтарык або падсветка на мабільным тэлефоне — гэта не святлоадбівальнікі. Яны асвятляюць шлях пешаходу, але не пазбаўляюць яго ад адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць флікера.

За дзве гадзіны пешаходаў з флікерамі заўважылі намнога больш. Як адзначаюць інспектары ДПС, за змену затрымліваюць трох-чатырох парушальнікаў. Справа не ў злосным ігнараванні Правіл дарожнага руху. Адны забываюцца святлоадбівальнік дома, іншыя ніяк не дабяруцца купіць. Між тым кошт флікера ў разы меншы за штраф.

ДАРЭЧЫ. Падчас акцыі "Час стаць заўважней", якая праходзіла з 16 па 26 кастрычніка, у раёне выявілі 50 фактаў парушэння правіл дарожнага руху. Адміністрацыйную адказнасць панеслі 10 веласіпедыстаў і 40 пешаходаў. З апошніх пяць затрыманы ў нецвярозым стане, 22 — без святлоадбівальных элементаў. 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта