Авторизация
 

Міярчане на пазнавальнай экскурсіі ў Верхнядзвінскім раёне

 У кастрычніку спецыялісты ДУА "Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" арганізавалі для прыёмных матуль, бацькоў-выхавальнікаў і апекуноў пазнавальную экскурсію ў Верхнядзвінскі раён.

Спачатку прыпыніліся ў Сар'і. Дырэктар мясцовага Дома культуры Алена Мінчанка расказала пра ўзнікненне архітэктурнага помніка сярэдзіны XIX стагоддзя — Царквы Успення Прасвятой Багародзіцы. Да храма вядзе дагледжаная алея. Паўсюдна цешаць вока чысціня і ўпарадкаванасць.


Царква ажурная, "карункавая". Яе пабудаваў шляхціч Ігнат Лапацінскі (былы сар'янскі землеўладальнік) у памяць аб горача каханай і рана адышоўшай з жыцця жонцы Марыі. Першапачаткова гэта быў касцёл. Аднак у 1865 годзе царская ўлада перадала будынак праваслаўным. Пасля Другой сусветнай вайны царкву зачынілі, у ёй размясцілі напачатку гаспадарчы склад, затым клуб. Храм часткова разбурылі. У 1989-м яго вярнулі католікам, а ў 1990-ым зноў перадалі праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы.


8 ліпеня 2011 года ля царквы асвяцілі помнік Пятру і Фяўронні Мурамскім, якія з'яўляюцца ўзорам хрысціянскага шлюбу. У Беларусі гэта першае архітэктурнае збудаванне заступнікам сям'і.


Кожны экскурсант дакрануўся да помніка і загадаў патаемнае жаданне. Матулям, якія ўзялі на сябе адказнасць гадаваць і выхоўваць чужых дзяцей, як нікому іншаму патрэбна падтрымка і абарона святых заступнікаў сям'і.
Прыпыніліся ў цэнтры Росіцы на беразе возера ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы, які пабудаваны ў 1911-ым годзе і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.


У гісторыі храма вялікую ролю адыгралі Дарота і Мікалай Лапацінскія, ксяндзы біскупы Юзаф Лапацінскі і Ян Нікадэм Лапацінскі, ваявода брэсцка-літоўскі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі.


Мураваны касцёл напачатку меў дзве высокія вежы. Шпілі былі бачнымі здалёк. У 1917-ым храм зачынілі, а ў 1933-ім — знявечылі. Вежы разбурылі. Велічны будынак выкарыстоўвалі пад клуб, склад, канюшню, магазін, млын.


У жніўні 1941-га ў святыні аднавілі набажэнствы. Сюды з Друі прыйшлі місіянеры начале з ксяндзом-марыянінам Антоніем Ляшчэвічам. Летам наступнага года місіянерскую працу ў Росіцы пачаў ксёндз Юрый Кашыра (для даведкі: Юрый Кашыра нарадзіўся 4 красавіка 1904 года ў праваслаўнай сям'і ў вёсцы Александрова Дзісенскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям'і: бацькі — Тадэвуш і Марыя Кашыры. Маці была вымушаная прыняць праваслаўе падчас пераследу ўніяцкай царквы ў Расійскай імперыі. У 1905-м годзе, пасля апублікавання маніфеста аб верацярпімасці, многія былыя ўніяты вярнуліся ў каталіцкую царкву. Так жа зрабіла і Марыя Кашыра ў 1907 годзе. Невядома, як гэта паўплывала на погляды Юрыя, бо ён застаўся сіратой яшчэ ў дзяцінстве і выхоўваўся сваякамі, якія служылі ў маёнтку Багданова (веска непадалёк ад Паташні). 22 кастрычніка 1922 года 18-гадовы Юрый далучыўся да каталіцкай царквы ў Міёрскім касцёле. Крыніца звестак: cyclowiki.org.).


Падчас жудаснай фашысцкай экспедыцыі 16-18 лютага 1943 года ў росіцкі касцёл сагналі людзей і трымалі некалькі сутак. Там жа вырашалі каго адправіць у Германію, а каго — на смерць. З вязнямі былі айцы Антоній і Юрый, якім карнікі дазволілі вольны ўваход. Святары з сёстрамі-эўхарысткамі прыносілі людзям ежу і ваду. Немцы прапанавалі ім пакінуць вёску. Аднак ксяндзы, загадаўшы манахіням ратавацца, прынялі з іншымі пакутніцкую смерць. У тыя дні ў Росіцы немцы забілі і спалілі 1528 мірных грамадзян. У 1999-ым годзе святароў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча кананізавалі. Цяпер у вёску штогод прыязджаюць для пакланення тысячы людзей з усяго свету.


10 гадоў таму ў росіцкі касцёл Найсвяцейшай Тройцы прыехаў служыць ксёндз Чэслаў Курэчка. Разам з прыхаджанамі ператварыў прымежную вёсачку ў "райскі сад", што патанае ў зелені і кветках. Ушаноўваючы памяць ахвяр вайны, святар пасадзіў па абодва бакі ад касцёла алеі. Адна — з туі і барбарысу — вядзе да капліцы на беразе возера Росіца, другая — да могілак. Каля касцёла — газоны і клумбы, добраўпарадкаваныя вадаёмы.


Экскурсія завяршылася чаяпіццем у доме ксяндза Чэслава. Ва ўтульнай абстаноўцы прыёмныя мамы, бацькі-выхавальнікі, апекуны і спецыялісты сацыяльна-педагагічнага Цэнтра падзяліліся ўражаннямі. Яны ўдзячны за гасціннасць і цёплую сустрэчу. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама выдзеліў для паездкі транспарт, а райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі арганізаваў салодкі стол. Вандроўка па гістарычных мясцінах Верхнядзвіншчыны прынесла задавальненне.


Наталля СЯТКОЎСКАЯ,

загадчык аддзела па рабоце з сям'ёй і

дзецьмі ДУА "Міёрскі раённы

сацыяльна-педагагічны цэнтр".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта