Авторизация
 

У гасцёўні Міёрскага ТЦСАН за гарбатай сустракаліся з маці

 У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання ТЦСАН Дзень маці адзначылі 17 кастрычніка за чаяпіццем з вершамі і конкурсамі. Разам адпачыць у гасцёўні тэрытарыяльнага цэнтра спецыялісты аддзялення запрасілі сваіх падапечных і іх матуль. 

Свята пачалося з размовы пра шчасце. Яно ў простых рэчах. Ва ўсмешцы і капрызах дзіцяці, у асеннім лістападзе, у цёплых абдымках.


Быць шчаслівымі, здаровымі, любімымі жадалі матулям дырэктар ТЦСАН Алена Шамёнак, старшыня міёрскай пярвічнай арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" Жанна Лаўрыновіч. Сваімі вершаванымі радкамі віншавала госця сустрэчы Валянціна Крупенька.


 Супрацоўнікі аддзялення Алена Плехтан і Міраслава Плотнікава прапанавалі цікавыя конкурсы. Удзельнікі адгадвалі казкі па адным радку і страву па рэцэпце. Дзеці выбіралі матулям модны ўбор, а маці з заплюснутымі вачамі пазнавалі сваіх дзяцей па голасе і далонях.


Як расказала спецыяліст па сацыяльнай рабоце Марына Кайнарава, аддзяленне працуе з 35 маладымі інвалідамі. Дзейнічае клуб "Мы — разам", раз на месяц удзельнікі збіраюцца на мерапрыемствы. Аб'яднанне для матуль, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, — "Клуб невыпадковых сустрэч". У аддзяленні стараюцца, каб іх падапечныя хораша адпачывалі разам і атрымлівалі пазітыўныя эмоцыі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта