В Миорах акция "Без прав ты не прав!"

 Прафілактычная акцыя "Без прав ты не прав!" праходзіць у раёне з 23 да 27 кастрычніка. Мерапрыемства скіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам кіроўцаў-"бяспраўнікаў".

Аўтамабіль — зручны сродак перамяшчэння. І крыніца павышанай небяспекі. Калі за рулём "бяспраўнік", яна ўзрастае ў разы. Як сведчыць статыстыка, нярэдка ДТЗ учыняюць маладыя людзі без вадзіцельскіх правоў, упэўненыя ў сабе і без пачуцця страху. Яшчэ адна катэгорыя — кіроўцы, пазбаўленыя права садзіцца за руль за грубыя парушэнні Правіл дарожнага руху.


Кажуць, рызыка — справа высакародная. Толькі не ў выпадку з "бяспраўнікамі". Неспрактыкаваны вадзіцель — пагроза для сябе і іншых.


Адміністрацыйная адказнасць за кіраванне транспартным сродкам без правоў — штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь. За паўторнае на працягу года парушэнне — ад дваццаці да пяцідзесяці БВ. Наступствы дарожна-транспартных здарэнняў па віне "бяспраўнікаў" вымяраюцца яшчэ большай цаной.

Фота для ілюстрацыі.
Валерый ВАЛЕЎКА,
старшы інспектар ДПС

аддзялення ДАІ РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.