Авторизация
 

Сустрэліся клуб "Бажэна" з Міёр і аб'яднанне "Залаты ўзрост" з Дзісны

 Сяброўскія адносіны завязаліся паміж міёрскім клубам "Бажэна" і аб'яднаннем "Залаты ўзрост" з Дзісны. Два актыўныя творчыя калектывы сабраліся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Каб разам адзначыць Дзень маці, бліжэй пазнаёміцца і хораша правесці час. 

Па традыцыі, праспявалі гімн "Бажэны". "Здесь у нас любому гостю рады", — гучыць песенны радок. І таму ёсць пацвярджэнне. За 15 год у клубе прайшло мноства яркіх сустрэч. З нагоды каляндарных і асабістых святаў. У гасцях у "бажэнаўцаў" былі ветэраны педагагічнай працы, калегі — "Суседачкі" з Чэрасаў і "Прыяцелькі" з Даўгаўпілса.


Восеньскае рандэву адбылося напярэдадні Дня маці. У праграме — вершы і песні пра самага дарагога чалавека. Віталі апладысментамі дзісенскіх салістак Ядвігу Ганебную, Людмілу Тарубараву і паэтэсу Ірыну Ліпніцкую.


"Залаты ўзрост" выступае часта. Адзін з накірункаў дзейнасці клуба — валанцёрства. Даюць канцэрты ў аддзяленнях сястрынскага догляду Дзісенскай бальніцы і кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра. Прадстаўлялі сваю праграму ў Завуцці і Папшулях. Сярод талентаў клуба былы бібліятэкар Марыя Блажкевіч. Відэаролік жартоўнай пастаноўкі з яе ўдзелам дадаў гумарыстычных нотак. Пра свае правілы здаровага ладу жыцця расказала Любоў Козел. Нават халодным летам купаецца з сяброўкамі ў рацэ, дзень пачынае ў 5.30 з прабежкі. Не ведае пра ОРВІ і грып.


Здароўя, прыгажосці і дабрыні жадалі імянінніцам "Бажэны". Паштоўкі, падарункі і музычныя віншаванні — для Ларысы Барок, юбілярак Алы Смерцьевай і Марыі Шчаснай. У кожнай багатая біяграфія з часам незвычайнымі гісторыямі. Марыя Шчасная прыгадала, як у юнацтве знайшла схованку побач з роднай вёскай Лявонаўцы. Пайшла карову перавязаць, калок у штосьці ўпёрся. З зямлі дасталі некалькі скрынь з нямецкімі мінамі. Іх узарвалі за вёскай, застаўся глыбокі яр.


У клубе "Бажэна" гучыць шмат цікавых расповядаў, добрыя песні і дружны смех. Так і на гэты раз. Завяршылася сустрэча песняй-пажаданнем "100 гадоў" у выкананні двух клубаў. 

Алена ІЛЬІЧОВА, кіраўнік клуба "Залаты ўзрост": "Нас прынялі гасцінна і па-сяброўску цёпла. З першых хвілін адчулі сябе сваімі. Гэтая сустрэча стала своеасаблівым майстар-класам па арганізацыі вольнага часу. Шмат чаго ўзялі на заметку. У "Бажэне" цудоўныя гаспадыні, ацанілі піражкі і іншыя пачастункі. Многія ўдзельніцы нашага клуба — былыя салісткі хора "Чырвоны гваздзік". Іх вельмі ўразіў музыкант Мікалай Федуковіч. Цудоўна правялі час, адпачылі душой. Удзячны "Бажэне" за прыемныя імгненні. Напярэдадні Новага года чакаем да нас".

Ірына ГУШЧА, кіраўнік клуба "Бажэна": "Душэўнай атрымалася сустрэча. Дзісенцы — таленавітыя, пазітыўныя, цікавыя. Мы з захапленнем слухалі песні ў выкананні Ядвігі Ганебнай, любаваліся яе прыгажосцю і грацыяй. Цудоўныя вершы на роднай беларускай мове піша Ірына Ліпніцкая. Падарыла нам свой зборнік. Паміж клубамі ўзнікла ўзаемная сімпатыя. Спадзяёмся на ўмацаванне сяброўства".

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта