Авторизация
 

Сустрэча пад дэвізам "каб кожная маці як ружа цвіла"

 Прыемныя ўражанні, брэндавыя падарункі, слушныя парады, добрыя пажаданні дарылі матулям Міёршчыны на святочнай сустрэчы 16 кастрычніка. У гасцёўні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сабраліся маці-гераіні, уладальніцы ордэна Маці, лаўрэаты абласной прэміі імя З. Тусналобавай-Марчанка. Бачацца не першы раз. Свята з нагоды Дня маці — добрая традыцыя. 

Слова "МАЦІ" кранае душу і суправаджае нас на працягу ўсяго жыцця. Гэта пад-крэслілі старшыня Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава і кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Ларыса Малецкая. Адрасавалі цёплыя словы і віншаванні. Дырэктар ТЦСАН і старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Алена Шамёнак пажадала павагі і ўвагі ад дзяцей. У падарунак ад "Белай Русі" напамін пра мінулагоднюю вандроўку на экасцежку.—Кубачкі з брэндам Міёршчыны — журавінамі і лагатыпам экалагічнага фестывалю.


 Арганайзеры і прыхваткі для кухні падрыхтавалі выхаванцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. З міні-канцэртам выступілі ўдзельнікі гуртка "Актыў" з кіраўніком Аксанай Няміра. Іх жартоўныя пастаноўкі дадалі пазітыву. Пажаданне "каб кожная маці як ружа цвіла" стала сугучным з дэвізам мерапрыемства.


Днём прыгажосці і клопату пра сябе назвалі сустрэчу. Быць прывабнай хочацца кожнай жанчыне. Часу на гэта хапае не заўсёды. Якое выйсце? Па-першае, здаровы лад жыцця. Спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра Ганна Ліскова нагадала, што нашы ворагі не толькі цыгарэты і алкаголь. Шкодныя звычкі — пераяданне і маларухомы лад жыцця. Менш спаць, больш хадзіць пешшу, запаўняць вольны час цікавымі заняткамі, развівацца фізічна і інтэлектуальна, быць на пазітыве. Рэкамендацыі даступныя, нескладаныя і эфектыўныя.


Візітоўка жанчыны — яе твар, падкрэсліла гаспадыня касметычнага кабінета Вольга Крук. Па дзве хвіліны раніцай і вечарам на догляд за скурай парадуюць вынікам. На мыла — табу. Ачышчаюць твар малачком ці пенкай, затым тонік і крэм. На эфект уплывае не цана. Важна правільна падабраць касметыку і рабіць працэдуры пастаянна.


Майстар-клас па доглядзе за сабой правялі прадстаўнікі кампаніі "Oriflame" Дзмітрый і Ірына Сінкевічы. Прывабны знешні выгляд дадае настрою і ўпэўненасці. Гэта праверыла на сабе Ларыса Маркевіч з Пад'ельцаў. Яна выступіла ў ролі мадэлі.


 "Адчуванні цудоўныя. Даўно хацела, каб мне граматна зрабілі макіяж, — парадавалася Ларыса. — Цікавае мерапрыемства. І мінулагодні паход на экалагічную сцежку мне вельмі спадабаўся". Ларыса Маркевіч — шмадзетная маці. У яе чатыры дачкі і два сыны, малодшаму 12 год. Працуе на малочнатаварнай ферме "Карпачова" ААТ "Пад'ельцы". З усмешкай кажа, што і сама не ведае, як шасцярых дзяцей выгадавалі. Усе яны ўдзячныя маці за клопат і дабрыню. Дапамагаюць, віншуюць са святамі, дораць кветкі, шлюць смс-кі. Самы галоўны падарунак —  чацвёра ўнукаў.


Завяршыўся дзень прыгажосці і клопату пра сябе ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Наведалі заняткі фітнес-групы, басейн, тэнісную і більярдную залы. Даведаліся пра экскурсіі і атрымалі інструктаж па ранішняй зарадцы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта