Авторизация
 

У Дзісне кожны камень — гісторыя

 Дзісенскіх ветэранаў узрушыла вестка пра ўключэнне аграгарадка Копысь на Аршаншчыне ў рэспубліканскую праграму развіцця малых населеных пунктаў. На іх думку, іх горад, вельмі старажытны, але цяпер — самы маленькі ў рэспубліцы, таксама заслугоўвае гонару. Так з'явілася пісьмо ў Адміністрацыю Прэзідэнта з адпаведнай просьбай. Яе абмеркаванню, перспектывам развіцця, мерам па аднаўленні вытворчасці, паляпшэнню ўмоў жыцця гараджан, захаванню ўсяго самага значымага ў горадзе з мэтай выкарыстання яго турыстычнага патэнцыялу была прысвечана сустрэча ў гарсавеце. 

 Прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч і Таццяна Стальмачонак з кіраўнікамі некаторых раённых служб. Прыйшло каля двух дзясяткаў гараждан, пераважна пенсіянераў, у тым ліку ініцыятараў звароту, якія непасрэдна зацікаўлены будучыняй Дзісны.
Размову распачаў Леанід Лясовіч. Аб перспектывах Дзісны расказала галоўны архітэктар раёна Жанна Падаляка. Адзначыла, што нядаўна ў горадзе ўведзены шматкватэрны дом, магчыма будаўніцтва другога, адрамантавана бальніца, добраўпарадкоўваюцца вуліцы. Усе сродкі на капрамонт жылля накіраваны менавіта сюды, падцягнута труба з прыродным газам. Хутка з'явяцца алеі, насаджэнні, дарожкі…


Меры па развіцці горада дзісенцы лічаць недастатковымі, таму ўзнікаюць прэтэнзіі. На некаторых вуліцах і дарогах (у прыватнасці, да бальніцы) шмат выбоін. Мост непраезны для аўтобусаў, няма пешаходнай дарожкі. Не хапае сучаснага кафэ і спартыўных збудаванняў. Лішкі сельгаспрадуктаў здаць некаму. Установы і прадпрыемствы закрылі, новых рабочых месц ствараецца мала. Чым заняцца моладзі?
Разумеюць мясцовыя жыхары, што адужыць праблемы Дзісны раёну не па сілах, таму імкнуцца падключыць да іх вырашэння намаганні вобласці і рэспублікі. Нагадалі, што ёсць прыклады паскоранага развіцця населенага пункта ў неспрыяльных умовах.


 Гучалі прапановы: укладваць грошы ад суботнікаў; пачынаць з малога, каб ствараць умовы для вялікіх праектаў; пераразмеркаваць некаторыя падаткі, выкарыстоўваць вопыт іншых гарадоў. Можна зрабіць набярэжную Дзвіны без вялікіх укладанняў, калі пакінуць стары брук. Не знасіць, а закансерваваць аб'екты, якія выкарыстаць цяпер няма магчымасці. Напрыклад, былое казначэйства.


Таццяна Стальмачонак нагадала, што раённым і гарадскім уладам разам з дзісенцамі многае па сілах, калі аб'яднаць намаганні. Калісь менавіта так адстаялі статус горада, з'явіліся гасцініца і аграсядзібы, помнікам гісторыі стала царква. Намаганні трэба працягваць, ідэі павінны быць рэальныя.


"Пачуццё горада"дапаможа выбраць правільны накірунак далейшага развіцця гэтага, бадай, самага старажытнага населенага пункта раёна.

Што можна зрабіць для горада? Калі развіваць вытворчасць, то ёсць ачысныя збудаванні на ЛВДС, прычым, самыя сучасныя. У Дзісне кожны камень — гісторыя, таму магчымасці для развіцця турызму таксама ёсць. Але для абслугоўвання прыезджых інфраструктура развіта слаба, нават гарадскога туалета няма. Сцены ад некаторых былых прадпрыемстваў засталіся, але як вярнуць у іх жыццё? Напрыклад, для выпуску дзіцячага харчавання, перапрацоўкі мясцовай сыравіны — садавіны і ягад? Спонсары дапамогуць, але хто і як іх будзе шукаць? Як у тутэйшых умовах зарабляць?

Леанід МАТЭЛЕНАК.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта