Авторизация
 

Віншавалі матуль у Міёрскім радзільным аддзяленні

 Са святам павіншавалі матуль у радзільным аддзяленні раённай бальніцы. Напярэдадні Дня маці з пажаданнямі і падарункамі ў аддзяленне завіталі супрацоўнікі аддзела загса Вольга Галімбоўская і Вольга Пашкоўская разам з лідарам раённай арганізацыі ГА "БРСМ" Вікторыяй Пяткевіч. 

Віншаваць матуль — добрая шматгадовая традыцыя. У радзільным аддзяленні знаходзілася сем пацыентак.
 Шчаслівым днём пятніца 13 кастрычніка стала для міярчанкі Раісы Алёхна. У яе нарадзіўся сыночак вагой 3 800 кілаграм і ростам 56 сантыметраў. Гэта трэцяе дзіця ў сям'і. Дома матулю з маленькім чакаюць муж Аляксандр і дзве дачушкі.


Пра дачку марылі Вераніка і Сяргей Багдановічы з Міёр. 9 кастрычніка з'явілася на свет Даша.


— Нашаму старэйшаму сыну Максіму 13 год. Хацелі дачушку, — гаворыць шчаслівая маці. — Дзяўчынка важыла тры кілаграмы, рост 50 сантыметраў. Імя ёй тата даў.


Урачыстая рэгістрацыя нараджэння міярчанкі Дар'і Сяргееўны Багдановіч адбылася ў палаце. Маленькая ў гэты час спала. Начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская ўручыла маці першы дакумент яе дачушкі, маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч — падарунак на памяць.
Для будучых матуль госці падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі і найлепшыя пажаданні. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта