Авторизация
 

Музычна-літаратурная гасцёўня ў Міёрскім ТЦСАН прысвячалася

 Дню пажылых людзей прысвячалася музычна-літаратурная гасцёўня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, праведзеная па ініцыятыве раённага Савета ветэранаў для старшынь пярвічных калектываў і актыву. Яе тэма "Дарога ў восень. Залаты ўзрост". Вядучая — загадчык аддзялення дзённага знаходжання Святлана Рынкевіч — прапанавала ўдзельнікам для настрою паглядзець відэаролік "Каханне і восень". А затым і сама Восень завітала ў залу з падарункамі, пажаданнямі не сумаваць, не хварэць, радавацца яркаму ранішняму сонцу, светламу дню, любому надвор'ю…

Словы падзякі за пазітыўны настрой ветэранскаму актыву выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Так, у гэтых людзей залаты ўзрост. Усё, што мы маем, створана намаганнямі старэйшых пакаленняў на карысць чалавека на працягу дзесяцігоддзяў напружанай працы. Цяперашнія ветэраны пераважна на заслужаным адпачынку, аднак удзельнічаюць у грамадскіх справах, падтрымліваюць свае сем'і. І маюць цвёрдыя перакананні, займаюць трывалыя і актыўныя пазіцыі. Кожнаму і пра кожнага ёсць што сказаць. Нядаўна ўзначаліла ветэранскую пярвічку ААТ "Узмёнскі край" Святлана Пачопка і арганізавала для сваіх падшэфных такі вечар адпачынку, весткі пра які дакаціліся пазітыўным рэхам да райцэнтра.


Марыя Мікалаеўна падкрэсліла, што такі арыенцір і накірунак ветэранскай арганізацыі вызначае яе кіраўнік Часлаў Кашкур.
— Сёння дзень па-восеньску халодны, а вось гэтая сустрэча аказалася вельмі цёплай, — прадоўжыла размову намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка. — Нядаўняя спартакіяда паказала, што ветэранам энергіі не займаць. Кожны пакінуў след у развіцці вытворчасці і жыцці Міёршчыны, працягвае дэманстраваць свае здольнасці і ўменні. Аксана Васільеўна пажадала ўсім захаваць у сэрцах ранейшыя надзею і любоў.


Часлаў Кашкур коратка падвёў вынікі мінулага года, аднаго з 30 у гісторыі раённай ветэранскай арганізацыі. У ім праведзены юбілейныя мерапрыемствы — "круглы стол" у бібліятэцы і ўрачысты пленум у РДК; сустрэча дзяцей вайны і мірнага часу; паездкі ў Дзісенскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання, да калег у Расоны, на спартакіяду ў Верхнядзвінск, на ўрачыстасці на Курган Дружбы. Наведалі мясцовых ветэранаў дома, павіншавалі юбіляраў, прынялі ўдзел у мітынгах і іншых мерапрыемствах. Важнай вехай стала першая ветэранская спартакіяда.


Нямала задум і планаў на будучыню, адбываецца абнаўленне кіраўнікоў пярвічак, узначальваюць іх ініцыятыўныя і актыўныя людзі. У іх ліку і Вольга Кукуць — старшыня ветэранскай арганізацыі мясакамбіната. Яе дружна павіншавалі з юбілеем.


Часлаў Станіслававіч выказаў падзяку спонсарам, у ліку якіх раённыя структуры ГА "Белая Русь" і Беларускага фонду міру, УП ЖКГ, меліярацыйныя і гандлёвыя арганізацыі, прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Удзельнікі гасцёўні, нягледзячы на свой залаты ўзрост, былі актыўнымі ў розных конкурсах. Мікалай Каранкевіч адзначыў, што хваліцца перад праўнукамі медалём, што нядаўна заваяваў у спартакіядзе. Валянціна Атрошка падкрэсліла: удзельнікаў мерапрыемства аб'ядноў-вае не ўзрост, а час, у якім жывём. І ў кожнага хапае намаганняў, каб рабіць яго лепшым для лю-дзей. У якасці прыкладу яна назвала таго ж Мікалая Каранкевіча, які быў назіральнікам ад ветэранскай арганізацыі на нядаўніх выбарах і нямала зрабіў, каб яны прайшлі на яе выбарчым участку арганізавана і аптымістычна. Мікалаю Мікалаевічу 75, і ён прыклад не толькі для моладзі.


Удзячныя водгукі прагучалі ў адказ на музычнае прывітанне ад ветэранаў Дзісны, падоранае Ядвігай Ганебнай і яе творчымі калегамі. Музычна-літаратурнай гасцёўня названа невыпадкова. Свае любімыя вершы прачыталі Ірына Гушча, Алена Фёдарава і Рэгіна Аланцьева, цудоўна зарыфмавала ўражанні пра восеньскі лес Зоя Родзіна. Уладзімір Лапкоўскі пры падтрымцы баяніста Сцяпана Забэлы нагадаў любімыя песні мінулых гадоў, памятныя і для іншых. Галіна Курыльчык падзялілася рэцэптам заліўнога фаршыраванага шчупака, а Аксана Ашурка — торта. Стравы і выпечка запомніліся прыгожым выглядам і цудоўным смакам.
Адным словам, гасцёўня атрымалася. У гэтым заслуга як арганізатараў, так і ўдзельнікаў. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта