Авторизация
 

Згуртаваны калектыў Міёрскай пошты

 Андрэй МАСЛА, начальнік Міёрскага РВПС: "У нас згуртаваны калектыў"

У лічбах паштовая сувязь Міёршчыны выглядае так. 111 супрацоўнікаў. 17 аддзяленняў, з якіх два перасоўныя, два гарадскія і 13 сельскіх. 52 даставачныя ўчасткі. Звыш 50 профільных паслуг. Плюс страхаванне, прыём камунальных плацяжоў, рэалізацыя тавараў. Праз аддзяленні сувязі атрымліваюць пенсію 5 272 пенсіянеры, гэта 69%.

Наўрад ці хто з паштавікоў прыгадае дзень, калі ў аддзяленнях не было наведвальнікаў. Штодня гараджане і вяскоўцы прыходзяць забраць ці адправіць пасылку, выпісаць газеты, застрахаваць аўтамабіль, купіць цукар ці што-небудзь да чаю.


— На абласным узроўні ў нас добрыя вынікі па прадастаўленні няпрофільных паслуг. Пад імі маюцца на ўвазе плацяжы за камунальныя і паслугі мабільнай сувязі, продаж тавараў. У лідарах па выручцы на аднаго жыхара ў рэспубліцы,— расказвае начальнік РВПС Андрэй Масла.— Паспяхова праходзіць падпісная кампанія. Агульны тыраж перыядычных выданняў складае 700 экземпляраў на 1000 чалавек. Пры сярэднеабласным паказчыку 376 на 1000.


На чым грунтуецца паспяховае выкананне планаў?
— У нас згуртаваны калектыў з нязначнай цякучасцю кадраў. Супрацоўнікі вопытныя, ведаюць сваю работу і адказна яе выконваюць. Высокая загружанасць у гарадскіх аддзяленнях. Шмат кіламетраў штодня ў любое надвор'е адольваюць сельскія паштальёны. Ад работы кожнага з іх залежыць агульны вынік.


Спектр паштовых паслуг пашыраецца. У ліку новых—дастаўка пакупак на дом. Жыхар горада ці вёскі можа купіць у магазіне неабходныя тавары, разлічыцца на касе за рэчы і дастаўку. Несці ў руках цяжкія сумкі не давядзецца, іх даставіць паштовая машына. Па словах намесніка начальніка Галіны Курыльчык, цікавяцца кліенты пакупкамі ў інтэрнэт-магазіне Белпошты. Хтосьці заказвае прадукцыю айчынных вытворцаў праз каталог, іншыя на сайце www.shop.belpost.by. Важныя адпраўленні па рэспубліцы і за яе межы адсылаюць паскоранай поштай. Юрыдычныя асобы карыстаюцца "Прамой паштовай рэкламай". Друкаваныя буклеты ці каталогі паштальёны разносяць разам з газетамі. На розныя віды паслуг ёсць скідкі. Гэта цэняць пастаянныя кліенты.


Міёрскія паштавікі спраўляюцца не толькі са што-дзённымі службовымі клопатамі. Штогод у пераможцах абласной спартакіяды сярод работнікаў сваёй сферы. На апошняй узялі трэцяе месца. Спартыўны гонар абараняюць начальнікі перасоўных аддзяленняў Дзмітрый Піскун і Аляксандр Дзям'янаў, вадзіцель Сяргей Гулько. У нядаўняй раённай спартакіядзе ветэранаў каманда вузла сувязі заваявала другое месца.
— Мы ўдзячны ўсім супрацоўнікам і ветэранам за іх няпростую працу, за здабытыя перамогі. Прафесійнае свята — гэта нагода ў чарговы раз нагадаць і ўсвядоміць, наколькі неабходная ў сучасным свеце паштовая сувязь,—гаворыць Андрэй Масла.

—Паважаныя калегі! Дарагія ветэраны! Віншуем з Сусветным днём пошты!

Няхай у халоднае надвор'е сагравае цеплыня родных і блізкіх,

няхай лёгка адольваюцца складанасці і адлегласці.

Будзьце здаровымі і атрымлівайце добрыя навіны!

Поспехаў, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага!

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта