Авторизация
 

Пенсіянеры Міёр могуць займацца творчасцю

 У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 22 верасня адбыўся дзень адчыненых дзвярэй. Пашырыць кола зносін, навучыцца рукадзеллю, падмацаваць здароўе. Пра паслугі аддзялення гаварылі за чаяваннем у гасцінай тэрытарыяльнага цэнтра.

На сустрэчу запрашалі прадстаўнікоў залатога ўзросту. Завітала амаль два дзясяткі. Былыя супрацоўнікі дзяржстраху, сфер адукацыі, медыцыны, бытавога абслугоўвання. Аб'ядноўвае іх агульная рыса — жаданне жыць поўным жыццём і рознабакова развівацца.

Для Яніны Вітко гасцёўня ТЦСАН, можна сказаць, родныя сцены. Працавала майстрам у трыкатажным цэху, які калісьці тут знаходзіўся. Галіна Конан у мінулым загадвала Домам быту, займалася прадпрымальніцтвам, цяпер радуецца ўнукам і падарожнічае. У Рэгіны Невядомскай неўтаймаваная творчая энергія. Былы кіраўнік гурткоў і выхавальнік шмат умее рабіць сваімі рукамі.


"Шчасце і зносіны выключаюць старасць" —такі дэвіз у аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту. Загадчыца Святлана Рынкевіч заўважыла, што старэць не модна, што зносіны з людзьмі пераадольваюць пачуццё адзіноты. Прыклад таму—клубы "Бажэна" ў Міёрах, "Залаты ўзрост" у Дзісне. У праграме новага аб'яднання "Свет пазітыву" запланаваны сеансы музыка-, колера-, смехатэрапіі.


Дырэктар ТЦСАН Алена Шамёнак падрабязней спынілася на магчымасцях аддзялення. Наведвальнікі змогуць займацца на трэнажорах, адпачываць у пакоі рэлаксацыі, асвоіць розныя віды рукадзелля і камп'ютар. Патрэбна прынесці медыцынскую даведку і пра склад сям'і, напісаць заяву і падпісаць дагавор.


 Словы дырэктара пра творчыя навыкі пацвердзілі супрацоўніцы Алена Плехтан і Міраслава Плотнікава. Паказалі на майстар-класах, як плесці кошыкі з газетных трубачак, ствараць дамавічкоў, аксесуары з гальштукаў, фотарамкі і скрыні з кардону. Гэта толькі частка цікавых знаходак, якія прапануюць наведвальнікам.


Мяркуючы па водгуках гасцей, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ў Міёрах стане запатрабаваным. 

ДАВЕДКА. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту стала працаваць у Міёрах сёлета з 1 верасня. Загадчыца—Святлана Вітальеўна Рынкевіч. Стаць наведвальнікам можа пенсіянер ва ўзросце ад шасцідзесяці год. Хто маладзей, паспрабуе сябе ў ролі валанцёра. Паслугі, акрамя работы з камп'ютарам, бясплатныя. Даведкі па тэлефоне 4 21 44.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта