Авторизация
 

Сустрэчы ў Дзісне

 У мінулую сераду тры інфармацыйныя групы ў складзе прадстаўнікоў райвыканкама, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў у правялі сустрэчы ў працоўных калектывах Дзісны. У размовах з людзьмі абмеркавалі тэму рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў нашай краіне, патрабаванні дэкрэта №5 да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый. Пэўная ўвага надавалася пажарнай бяспецы, прафілактыцы супрацьпраўных учынкаў, пытанням здаровага ладу жыцця. 

Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча наведала дзісенскі ўчастак УП ЖКГ Міёрскага раёна, цэх "Віцябчанкі", лясгас.


 Інспектар РАНС Уладзімір Рачыцкі нагадваў рахтавацца загадзя да прыходу халадоў: адрамантаваць пячное ацяпленне, электраправодку, устанавіць апавяшчальнік. Жыллё, якое адпавядае супрацьпажарным патрабаванням, гарантуе бяспеку і здароўе яго насельнікам. Са слоў Уладзіміра Паўлавіча, сёлета ў Беларусі здарылася 3666 пажараў, у агні загінулі 289 чалавек, з іх тры дзіцяці. У Міёрскім раёне зафіксавана 16 такіх стыхійных бедстваў, за аналагічны перыяд у мінулым годзе--10. Сёлета, летась у статыстыцы загінуўшых ад агню адзін чалавек. На вытворчасці ўзгаранне ўзнікае, як правіла, з-за курэння ва неўстаноўленых месцах. У быце-нярэдка па прычыне пакідання электрапрыбораў, уключанымі ў разетку. Але часцей за ўсё бывае так: закурыў у пасцелі, заснуў…


Асобна адзначана праблема пакідання дзяцей без нагляду. Калі яны застаюцца сам-насам са сваімі гульнямі і забавамі, гэта можа прывесці да сумных наступстваў.


Спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Чапулёнак, у размове пра інфармацыйную палітыку, адзначыла, што ў нашай краіне звыш пяці мільёнаў карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт. Дзеці таксама бавяць там пэўны час. Бацькам варта непакоіцца, якія старонкі праглядае іх сын ці дачка. Самыя рапаўсюджаныя пагрозы-махлярства, парнаграфічны кантэнт, віртуальны тэрор, падазроныя незнаёмцы, якія дадаюцца ў сябры, небяспечныя групы. Усё гэта можа разбурыць асобу, паўплываць на псіхіку не толькі юнага чалавека, але і ўсёй сям'і.


Намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч праінфармаваў аб будаўніцтве металапракатнага завода ў звыш 200 мільёнаў еўра, цэнтральнай раённай бальніцы, кошт праекта якой 72 мільёны рублёў разам з тэхналагічным медыцынскім абсталяваннем. Гэтыя значныя аб'екты і вызначаюць рэальныя арыенціры і прыярытэты далейшага развіцця нашага раёна. Са слоў Леаніда Іванавіча, значна палепшыцца сітуацыя па аўтамабільных дарогах, якія ўключаны ў праграму па ўзнаўленні і рамонце на 2018-2021 гады.

 Праблемны ракурс
Многія дзісенцы ў адказ задаволена ківалі галовамі. У той жа час прасілі паспрыяць у вырашэнні праблем. Напрыклад, дазволіць аўтобусам рухацца праз мост. Каб заехацьу райцэнтр, некаторым да месца пасадкі даводзіцца пераадольваць пешшу амаль два кіламетры. Леанід Іванавіч патлумачыў, што нясучая канструкцыя стогадовага моста не дазваляе павялічваць яго грузападымальнасць, таму дзейнічаюць абмежаванні. На рэканструкцыю неабходна сума, раўназначная будаўніцтву новага маста.
Скардзіліся дзісенцы, што для флюараграфічнага абследавання пры планавым медаглядзе вымушаны скіроўвацца ў райцэнтр. У мясцовай бальніцы абсталяванне ўстарэлае, ёсць толькі рэнтгенапарат, які прызначаюць на платнай аснове, бясплатна-па паказаннях і ў экстраных выпадках.


Да іншых удзельнікаў інфармацыйных груп звярталіся з просьбай адрэстаўраваць штучную няроўнасць на дарозе насупраць школы, бо яна вышэй за стандарт. Наракалі на час работы аддзялення "Беларусбанка", на мінулым тыдні ён прымаў кліентаў толькі два дні. Астатні час дзверы на замку.


Не задавальняе мясцовых жыхароў абслугоўванне ў кафэ "Дзвіна". Яго паслугі цяпер на ўзроўні буфета, які акрамя чаю і кавы іншага не прапануе. Старшыня праўлення райспажыўтварыства Сяргей Росаў патлумачыў, што гэта ўстанова грамадскага харчаванне нерэнтабельная, патрабуе капітальнага рамонту. Ці выгадна яе ўтрымліваць пры такім становішчы спраў? Кожная служба ўзяла на заметку "свае" пытанні, каб узважыць усе "за" і "супраць", знайсці рашэнне.


У гарсавеце на прыём да старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова звярталіся жыхары вуліцы Калініна з просьбай паспрыяць у абмалоце вырашчанага ўраджаю. Задаволіць яе дапамаглі камбайнеры СУП "Цітова", ААТ "Мікалаёўскі".

Патрабаваць з сябе
Пасля вынікаў дня інфармавання прааналізавалі, наколькі эфектыўная ў Дзісне работа па добраўпарадкаванні. Напярэдадні рэйдавыя групы райвыканкама аб'ехалі кожны куточак горада, падрыхтавалі фотапрэзентацыю. Агульная карціна-воку вабная. З параднага ўваходу амаль усюды прыбрана, а на задніх дварах усялякае ў поле зроку траплялася. Пасля ўказанняў многае змянілася. Аднак у справе навядзення парадку, як адзначыў старшыня райвыканкама, актыўную пазіцыю павінны займаць менавіта жыхары Дзісны і мясцовыя працоўныя калектывы. Са слоў Ігара Валер'евіча, самім трэба выходзіць у двор, акідваць наваколле крытычным вокам, арганізоўваць масавыя суботнікі і санітарныя дні, каб быў лоск і заставалася гордае імя горада. На гэтай зямлі ёсць гаспадары, з іх і патрабаванне. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.    

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта