Авторизация
 

У Волкаўшчыне з газетамі выпісваюць і насенне кветак

 Антаніна Чарняўская з Волкаўшчыны на працы любуецца клумбамі аднавяскоўцаў, а ў сваім кветніку адпачывае душой. Ад двара да двара, ад вёскі да вёскі. Паштальёнскі маршрут не змяняецца з гадамі. Толькі кропак менее. Антаніна Чарняўская абслугоўвае семдзесят тры сядзібы ў шасці сельскіх населеных пунктах.

Тры гады таму ў аддзяленне паштовай сувязі "Волкаўшчына" прыйшла аптымізацыя. Далучылі да перасоўнага АПС-2. Увесь шэраг паслуг узялі на сябе два паштальёны. Выпісваюць перыёдыку, адпраўляюць пасылкі, шчыльней напакоўваюць сумкі таварам, прымаюць плацяжы за камунальныя і паслугі мабільных аператараў.


— Перажывалі, як працаваць без аддзялення. На справе аказалася нескладана, — гаворыць Антаніна Мікітаўна. — Усе паслугі засталіся даступнымі для людзей. Нам толькі квітанцый больш пісаць.


Паштальён пастаянна на сувязі з вяскоўцамі. Нумар яе мабільнага ведае кожны. Тэлефануюць, каб заказаць тавар, пацікавіцца, калі будзе паштовая машына. Звычайна поштамабіль прыязджае да апоўдня.


Пасля абеду ў Антаніны Чарняўскай абход двароў. Сваю палову Волкаўшчыны аб'язджае на веласіпедзе. Яшчэ ў маршруце Маёраўшчына, Вісяты, Крукаўшчына, Фралоўшчына і Дзянісы. У снежныя зімы дабіралася туды на павозцы. Муж запрагаў каня і быў за фурмана.
Сёлета ў паштальёна працоўны юбілей — 15 год. Антаніна Мікітаўна родам з вёскі Яўцерашкі Перабродскага сельсавета. У Пераброддзі працавала прадаўцом пасля гандлёвага вучылішча. Накіравалі ў магазін у Волкаўшчыну на месца дэкрэтнага водпуску.
—Не хацела, нават плакала,—успамінае.—А мне казалі: "Не плач, тут і застанешся".


Дваццаць адзін год Антаніна і Віктар Чарняўскія разам. Адрамантавалі на сучасны лад дом, які застаўся ад бабулі, добраўпарадкавалі падворак. Гадуюць птушку, свіней, каня і карову. Нават у халоднае лета ў Антаніны Мікітаўны сакавіты загар: дастаткова адзін раз паварочаць сена. Дапамагае дачка Алена. Сёлета яна скончыла педкаледж, уладкавалася выхавальнікам у дзіцячы сад у Наваполацку, паступіла на завочнае аддзяленне ў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт. У школьныя гады любіла разносіць газеты па вясковых дварах.
—На пошту я выйшла з водпуску па доглядзе за дзіцяці. У магазіне вакансіі ўжо не было, а атрыманыя навыкі спатрэбіліся на новай рабоце, — расказвае Антаніна Мікітаўна. — Падабаецца працаваць з людзьмі. Прыходзіш у дамы, пагаворыш з гаспадарамі. Асабліва не хапае зносін жыхарам маленькіх вёсачак. У Маёраўшчыне два двары засталіся, у Крукаўшчыне чатыры, у Вісятах шэсць.


Паштальён заўважае, што на перыядычныя выданні сяльчане падпісваюцца актыўна. Нават калі матэрыяльныя цяжкасці, хоць адну газету ды выпішуць. Як правіла, раёнку. З рэспубліканскіх выбіраюць "Савецкую Беларусь" і "Сельскую газету". У асабістай квітанцыі Антаніны Мікітаўны разам з раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыка для рыбаловаў. Чытае гаспадар. Для сябе выпісвае насенне кветак.
У сям'і ўсе справы робяць разам. Але кветнік — тэрыторыя гаспадыні. Ля дома ружовая паласа флоксаў з агеньчыкамі аксамітак. Любімыя лілеі адкрасавалі. У пафарбаваных кацялках квітнеюць петуніі.


— Люблю кветкі, — гаворыць субяседніца. — Хочацца, каб іх было больш. Да дэкаратыўных фігур стаўлюся спакойна, а саджанцы, здаецца, усе б на рынку скупіла.


Развозячы пошту, Антаніна Чарняўская любуецца на клумбы аднавяскоўцаў. У Волкаўшчыне шмат прыгожых добраўпарадкаваных сядзіб. У свой кветнік прыходзіць некалькі разоў на дзень. Адпачывае душой і набіраецца сіл на працоўныя і гаспадарчыя клопаты. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта