Авторизация
 

Узнагароды на фестывалі прымалі міярчане

 Прыгажосць нашага краю захапляе. Гэта слушна заўважылі вядучыя экалагічнага свята Васіль Мядзюха і Святлана Яроменак. Прывабнасць Міёршчыны створана прыродай і рукамі чалавека. Лепшым у справе добраўпарадкавання ўручыў дыпломы і грашовыя сертыфікаты старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.

На фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" ўзнагародзілі гаспадароў добраўпарадкаваных прадпрыемстваў і прыватных сядзіб, старэйшын вуліц і вёсак, збіральнікаў і здатчыкаў журавін.

Першымі на сцэну запрасілі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Парадак, чысціня і эстэтыка на тэрыторыях Язненскіх школы і ўчастковай бальніцы, ААТ "Туркова", мясакамбіната і іншых.


У ліку лепшых старэйшын у чарговы раз адзначылі Ядвігу Ганебную з Дзісны. Яе дбайныя "калегі" — Ія Яленская з Цвеціна, Пётр Стальмачонак з Шарагоў, Яўгенія Белавус з Чурылава Дальняга.


Самая масавая каманда добраўпарадкавальнікаў — гаспадары сядзіб. Напрыклад, міярчане Станіслаў і Ірына Сушко, дзісенцы Уладзімір і Ганна Глінскія, Віктар і Ірына Ісаковічы з Папшулёў, Іосіф і Алена Шыпілы з Сіцькова.
"Калі ёсць парадак у асобным доме, то будзе парадак у раёне",—рэзюмаваў Ігар Кузняцоў.


 Быць у журы конкурсу "Жураўліны кірмаш-2017" — роля незайздросная. Як вызначыць лепшых, калі на кожным сельскім падворку сустракаюць гасцінна, частуюць уволю і здзіўляюць па-новаму. Аднак у кожнага спаборніцтва павінны быць пераможцы. Тройку лідараў склалі Язненскі (3-е месца), Павяцкі (2-е месца) і Перабродскі (1-е месца) сельсаветы. Кожны падворак адзначаны дыпломам у намінацыях.
У журавінавае свята заслугоўваюць увагі і падарункаў зборшчыкі карыснай ягады. Суботнім днём 16 верасня на балота па журавіны з прадпрыемстваў і арганізацый горада адправіліся восем каманд. У кожнай па два ўдзельнікі. Журавіны збіралі чатыры гадзіны. Лідараў аб'явіў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Перамога за камандай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Бухгалтар Ала Лукоўская і кухонны работнік СШ №3 імя Я. Томкі Валянціна Царкоўская сабралі 28 кілаграм журавін. На два кілаграмы адсталі і прынеслі другое месца цэнтральнай раённай бальніцы сястра-гаспадыня аддзялення рэанімацыі і анестэзіялогіі Жанна Казачонак і медсястра тэрапеўтычнага ўчастка райпаліклінікі Марына Рухлова. "Бронзу" для вузла паштовай сувязі вагой у 24 кілаграмы журавін заваявалі тэхработнікі Ала Кліменцьева і Фёдар Мікулін. Удзячнасць за ўдзел у конкурсе аб'явілі камандам райспажыўтаварыства, камбікормавага завода, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, мясакамбіната.


 Жыхарка вёскі Казлоўцы Завуццеўскага сельсавета Валянціна Парэчня журавіны збірала па-за конкурсам і не адзін дзень. Паспела здаць дзяржаве 180 кілаграм ягад. Лепшы здатчык атрымала падарунак ад райспажыўтаварыства.


За шэрагам узнагарод распачаўся парад песень і танцаў. Тэатралізаванае музычнае прадстаўленне падрыхтавалі супрацоўнікі раённага Дома культуры і іх "няштатныя" артысты. Атрымалася, як заўсёды, на "Брава!".

 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта