Авторизация
 

Перад домам №16 па вуліцы Ясеніна ў Міёрах

 У час журналісцкіх камандзіровак міжволі звяртаеш увагу на добраўпарадкаваныя сядзібы. Адны заварожваюць архітэктурай, другія — ландшафтным дызайнам, стракатымі кветкамі. Іншыя вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцый. У кожнага гаспадара свая "разынка". Перад домам №16 па вуліцы Ясеніна ў райцэнтры размясціліся фігуры з металалому. Падобнага ў нашым раёне нідзе не бачыла.

Калі дачка паступіла вучыцца ў Гомель, там ля Дома культуры ўбачыў фігуры брэменскіх музыкантаў з металалому, — прыгадвае гаспадар Юрый Рынкевіч. — Паспрабаваў змайстраваць штосьці падобнае. Атрымаліся кульгавы пірат і артылерыст. Было гэта шэсць гадоў таму.


 Для першай кампазіцыі спатрэбіліся дзве водаправодныя засоўкі, шатуны ад дызельнага рухавіка трактара, поршань ад МАЗа, карбюратар ад "Масквіча", чашка ад паілкі для кароў, каткі ад карэткі гусянічнага трактара, цыліндры ад "Запарожца"… Дэталі без цяжкасці можна адшукаць у металаломе. Злучыў усе ў адно цэлае і атрымаўся артылерыст з пушкай. Размясцілі кампазіцыю перад домам побач з кветкамі, дэкаратыўным кустоўем і штучным фантанчыкам.


Праз год з'явіўся аднаногі пірат з кавялой. Суседзі адразу далі яму мянушку—Вартаўнік. Бо мае грозны выгляд і сустракае кожнага, хто заходзіць на прысядзібную тэрыторыю.


— Паддоны ад трактара імітавалі плечы. Рыфлёная пральная дошка, замацаваная паміж імі, стала цяльняшкай. Замест галавы — фільтр ад "Запарожца". Твар з глыбокімі вачаніцамі — корпус двухкамернага машыннага карбюратара. Замест рук і ног — карданы ад сельгастэхнікі... На грудзях у пірата ўзнагароды — жоўтыя шасцярэнькі і крыжавіна ад сельгастэхнікі. Першапачаткова многія прыпыняліся і дзівіліся фігурамі, некаторыя прасілі сфатаграфавацца, — расказвае гаспадар сядзібы.


 Даўно хоча сабраць гітарыста. Ёсць практычна ўсе дэталі: паддоны ад спісанага рухавіка самаходнай тэхнікі, цэнтрыфуга ад пральнай машыны, шаравыя апоры ад аўтамабіля, каробка ад трохкутнай вартаўнічай сігналізацыі … Не хапае толькі часу, бо штодня Юрый Антонавіч на рабоце. Вечарам і ў выхадныя шмат хатніх спраў. Зрабіў падвескі на ланцугах для кветак уздоўж сцен, абналічкі для вакон, абсталяваны ў доме ўсе камунікацыі. Рэканструяваў жылыя памяшканні, прычым большасць работ выканаў уласнымі сіламі.


На падворку — цягнік на колах з двух газавых балонаў. Канструкцыя стане капцільняй і мангалам. Прыгожа і рацыянальна.
Майстар падкрэслівае, што ў творчасці галоўнае — фантазія. Аднак, каб даць металалому новае жыццё, ключоў-рагачоў, малатка, абцугоў ды адвёрткі недастаткова. Трэба мець зварачны апарат, электрадрыль, "балгарку" па метале, машыну для шліфавання. Прылады нятанныя, але ў доме патрэбныя. Напрыклад, для рамонту аўтамабіля.


Юрый Антонавіч змалку захапляецца тэхнікай. Закончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка мяса-малочнай прамысловасці. Працаваў слесарам, інжынерам у райкаапнарыхтпраме. Затым на пасадзе намесніка дырэктара па нарыхтоўках, дырэктарам рознічна-аптовага аб'яднання, начальнікам каўбаснага цэха. Пакуль быў заняты ў спажыўкааперацыі, завочна атрымаў другую вышэйшую адукацыю — эканаміста. Цяпер працуе ў сферы высокіх тэхналогій і, як рэгіянальны прадстаўнік інфармацыйна-вылічальнага Цэнтра Мінфіна, суправаджае праграмныя комплексы, што функцыянуюць у раённым фінансавым аддзеле і казначэйстве.


 — Прыехаў на Міёршчыну з Глыбоччыны, як ажаніўся. З той пары мінула шмат часу. Выраслі дачушкі. Старэйшая Аня закончыла Гомельскі інжынерны інстытут МНС і працуе інспектарам у аддзеле па надзвычайных сітуацыях у Віцебску. Вераніка — выпускніца Полацкага дзяржуніверсітэта, картограф у вайсковай часці ў Мінску, — расказвае субяседнік. — Дзяўчаты таксама творчыя. Вышываюць крыжыкам карціны. Занялася гэтым і жонка Марыя Іосіфаўна. Яна лічыць вышыванне простым і даступным для кожнага заняткам. У выніку няхітрых рухаў на тканіне з'яўляюцца прыгожыя вобразы і пейзажы. Па-свойму непаўторныя. У пакоі на сцяне вісяць яе работы, сярод якіх партрэты дочак. На кожную карціну спатрэбілася каля шасці месяцаў. Штодня працавала па некалькі гадзін.


— Хутка зіма, можна і за творчую працу ўзяцца, — кажа Марыя Іосіфаўна. — Выпісала па пошце спецыяльны набор для вышывання пейзажу. У ім ёсць схема і набор нітак усіх колераў. Думаю, у наступным годзе з'явіцца яшчэ адна вышыванка.
Вось такая цікавая творчая сям'я, дзе кожны мае хобі, якое прыносіць задавальненне і радуе арыгінальнасцю. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 77 877
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 38 917
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 15 216
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 14 216
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 13 175
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 13 100
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 6 010
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 ноября 2017
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Именины 19 ноября 2017
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Госці краін
free counters
Партнеры сайта