Авторизация
 

Журавіны ў цукры ад Валянціны Пальчэўскай са Старых Крукоў

 Бібліятэкар, старэйшына, дэпутат мясцовых саветаў, актывістка ў грамадскіх і гаспадарчых справах Валянціна Пальчэўская са Старых Крукоў. Сустракае чытачоў у Чэраскай бібліятэцы. Дапамагае вырашаць надзённыя праблемы аднавяскоўцам і жыхарам Новых Крукоў і Малой Кавалеўшчыны. Штогод вітае гасцей свята "Журавы і журавіны" на падворку Міёрскага сельсавета. Правіла ў Валянціны Мікалаеўны простае — з карысцю выкарыстоўваць кожную хвіліну. 

У пятніцу Валянціна Пальчэўская прымала віншаванні ад родных, знаёмых і калег з Днём бібліятэк. На першае працоўнае месца — у Крукаўскую бібліятэку — прыехала 31 ліпеня 1987 года. Сёлета ўстанову зачынілі, бібліятэкара перавялі ў Чэрасы. Дабіраецца на веласіпедзе. Дзесяць кіламетраў на працу і столькі ж дадому. Зваротны шлях з багажом — вязе кнігі аднавяскоўцам.


— Ведаеце, што самае прыемнае. Калі прыязджаю з работы, а мяне ля дома чытачы чакаюць, — гаворыць бібліятэкар.
Сама таксама адпачывае за кнігай. Чытае сучасных аўтараў, перачытвае Чэхава і Дастаеўскага, Купалу і Коласа. Праўда, асенняй парой кніжныя старонкі гартае нячаста. У верасні бярэ водпуск, каб выкапаць бульбу і сабраць ураджай з агарода. Каб нарыхтаваць варэнні, кампоты і салаты. Каб схадзіць па журавіны. Да іх рукой падаць. За два кіламетры ад дома знаёмы з дзяцінства Басяноўскі мох. Яшчэ дзяўчынкай хадзіла збіраць журавіны разам з маці. Цяпер кампанію складаюць муж і дзеці. Сёлета журавіны ўрадзілі. Запасаецца на зіму. Ягады перабірае, мые, запаўняе трохлітровыя слоікі і залівае халоднай гатаванай вадой. Захоўваюцца да наступнага сезону.


Заўтра на паўвостраве Валянціна Мікалаеўна пачастуе гасцей свята журавінамі ў цукровай пудры. Гэты дэсерт гатуе штогод.
— Ягады трэба вымыць і патрымаць у салодкай халоднай вадзе. Пасля апусціць у бялок ад курынага яйка. Затым абваляць у цукровай пудры — расказвае субяседніца. — Застаецца раскласці журавіны ў тарталеткі, і пачастунак гатовы. Разыходзіцца хутка. І на свяце, і дома.
Мужу Юрыю Эдмундавічу і дзецям Дзянісу і Марыі даспадобы катлеты з журавінавым сокам і кампот з журавін. Калі дадаць у фарш лыжку-дзве свежага соку, страва набудзе прыемную кіслінку. Кампот гатуецца, як і напоі з іншых ягад. Толькі цукру больш. На трохлітровы слоік — паўтара кілаграма. Атрымліваюцца прыемны чырвоны колер і кісла-салодкі смак. Слоікі з кампотам ужо ў склепе.


— Нарыхтовак на зіму шмат раблю. Кансервую агуркі і памідоры, розныя салаты, грыбы марыную, — кажа гаспадыня. — Частавацца ёсць каму. Дачка — студэнтка-другакурсніца, на юрфаку ў ПДУ вучыцца. Бярэ дамашнія ласункі з сабой. Сын з намі жыве. Разам з мужам у лясніцтве працуе. Цяпер абодва ў Гомельскай вобласці. Адправілі ў камандзіроўку ратаваць сасновыя бары ад высыхання.
Пакуль родныя ў ад'ездзе, Валянціна Мікалаеўна спраўляецца па гаспадарцы, даглядае кветкі ў доме і на падворку, капае бульбу, кансервуе гародніну. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2021
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2021
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта