Авторизация
 

"Міёрскія навіны" аб'явілі конкурс

 Восень — гарачая пара. Справа не ў градусах па Цэльсію. У асеннія дні горача мышцам. Закручваем слоікі з кампотамі ды салянкамі, капаем бульбу, збіраем журавіны… Увосень работ восем і кожная дае добрую фізічную нагрузку. Прапаноўваем чытачам зафіксаваць на фота клопаты і даслаць здымкі ў рэдакцыю.

Рэдакцыя "Міёрскіх навін" аб'яўляе чарговы фотаконкурс "Асенні фітнес". Запрашаем паўдзельнічаць жыхароў і гасцей Міёршчыны любога ўзросту.

Фатаграфуйцеся на бульбяным палетку, на кухні за нарыхтоўкамі, на балоце з брусніцамі і журавінамі. Варыянтаў безліч. Фотасюжэт падкажа фантазія. Можна рабіць сямейныя здымкі.


Фотаздымкі дасылайце паведамленнем у групу "Міёрскія навіны" "Укантакце", на электронную пошту карэспандэнта Кацярыны Рынкевіч s.katrin.r@mail.ru ці на яе асабістую старонку "Укантакце". У подпісе да здымкаў указвайце, хто на іх і дзе зроблена фота.


Здымкі размесцім у нашай групе "Укантакце" ў альбоме "Фотаконкурс "Асенні фітнес". Лепшыя апублікуем на старонках газеты.
Конкурс праходзіць з 12 верасня па 12 кастрычніка. Пераможцаў вызначае рэдакцыя. Прыз глядацкіх сімпатый атрымае канкурсант, які набярэ найбольш лайкаў.


Жадаем падцягнуць фізічную форму і сабраць багаты ўраджай! Чакаем цікавыя фотаздымкі!

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
s.katrin.r@mail.ru

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта