Авторизация
 

Будуецца новая выратавальная станцыя ў Міёрах

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

У Міёрах на перакрыжаванні вуліц Кірава і Камуністычнай нядаўна з'явілася высокая металічная агароджа, якая схавала ад вачэй мінакоў выратавальную станцыю АСВОДа. Што за ёй адбываецца, пацікавіўся карэспадэнт раённай газеты.

Невялікага цаглянага будынка ўжо няма, на яго месцы — катлаван. Пашпарт аб'екта паведамляе, што будаўніча-мантажны цягнік №715 з Віцебска вядзе тут мадэрнізацыю будынка выратавальнай станцыі Міёр. Хаця і непрафесіяналу бачна, што гэта практычна новае будаўніцтва.


— Віцебскія будаўнікі па тэндары дабіліся права ўзвесці для нас двухпавярховы будынак, — тлумачыць начальнік выратавальнай станцыі Алег РУБАНІК. — Работы пакуль на першапачатковым этапе. Чакаем, што цяпер у катлаване спецыялісты СПМ-715 пачнуць рабіць гравійную "падушку", затым прыступяць да непасрэдна будаўнічых работ.


— Праект распрацоўваў асабіста з улікам чужога і ўласнага вопыту, — працягвае Алег Віктаравіч. — Імкнуўся, каб было практычна для нашых работнікаў і прыгожа для горада. На першым паверсе размесцяцца спецыяльныя памяшканні — склад для абсталявання, кампрэсарная, медкабінет. Другі адводзіцца пад службовы кабінет, рабочыя і бытавыя пакоі. Вялікае акно забяспечыць добры агляд возера.


Работы на аб'екце пачаліся ў ліпені, час заканчэння пакуль не вызначаны. Усё залежыць ад аб'ёмаў фінансавання.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта