Авторизация
 

Як вывозяць смецце ў Мікалаёўскім сельсавеце

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

Жнівень выдаўся багатым на падзеі для Мікалаёўскага сельсавета. Тут прайшлі сустрэчы кіруючых работнікаў раёна з насельніцтвам у час мерапрыемстваў Дня  сельсавета, выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Адным з момантаў гэтых падзей стала абмеркаванне звароту жыхароў вёскі  Капыльшчына, якія выказалі незадаволенасць парадкам і арганізацыяй вывазкі смецця з гэтага населенага пункта. Сітуацыю пракаменціравала начальнік Дзісенскага ўчастка УП ЖКГ Аліна БУХАЛАВЕЦ.

— Дагаворы з жыхарамі вёскі Капыльшчына на вывазку бытавога смецця заключаны, дакументы з подпісамі і даведкамі аб складзе сем'яў захоўваюцца. Наш транспарт, у дадзеным выпадку трактар з прычэпам, двойчы за месяц наведвае населеныя вёскі сельсавета. Графік яго руху ўзгоднены са старшынёй сельвыканкама і выконваецца. Ва ўсякім выпадку, гэтае пытанне вазьму пад асаблівы кантроль. Адначасова звяртаю ўвагу на адказнасць насельніцтва за выкананне дагавора. Не ўсе вяскоўцы, у тым ліку і з тых, хто узнімаў пытанне, плацяць за вывазку бытавога смецця. Прычыны можна называць розныя, аднак яны не павінны быць апраўданнем захламленасці нашых вёсак. Дапускаю, што людзі проста не разабраліся ва ўзаемных абавязках пры заключэнні дагавораў. Будзем іх дадаткова растлумачваць.


— Пра выпадкі парушэння графікаў вывазкі бытавога смецця з населеных пунктаў раёна, пра іншыя праблемы ў дзейнасці камунальнай службы неадкладна паведамляйце нашай дыспетчарскай службе па тэлефоне 4 17 11, хібы будзем выпраўляць, — запэўніў майстар добраўпарадкавання УП ЖКГ Аляксандр Федуковіч. — А з мэтай лепшага інфармавання насельніцтва па пытаннях арганізацыі нашай работы, падрыхтоўкі да зімовага перыяду, аплаты паслуг, неабходнасці сартыроўкі адходаў і іншага для раённай газеты падрыхтавана некалькі публікацый. Сачыце за "Міёрскімі навінамі".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта