Авторизация
 

Гаспадары міёрскага "Уюта"

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кароткая назва, шырокі асартымент, спажывецкі попыт. За дзесяць хвілін, пакуль фотакарэспандэнт здымаў фасад павільёна "Уют", у дзверы прыватнай гандлёвай кропкі зайшло шэсць пакупнікоў. 

Тавар для хатняга камфорту
У продажы — цвікі розных памераў, выключальнікі, лямпачкі, падаўжальнікі, водаправодныя краны. І шмат іншых рэчаў, якія ствараюць утульнасць у доме. Гаспадар "Уюта" Аляксандр Бучынскі дакладна ведае, на якой паліцы які тавар размешчаны, для чаго патрэбны і колькі адзінак у запасе.


Фармальна Аляксандр у павільёне прадавец. Прадпрымальніцтва аформлена на яго жонку Вольгу. На справе "Уютам" займаюцца разам. Аляксандр шукае пастаўшчыкоў і складае заяўкі на тавар. Вольга вядзе бухгалтэрыю. Супрацоўнічаюць больш чым з дваццацю фірмамі з Мінска, Оршы, Гродна.


— У пачатку 2000-х гадоў пра тавар і пастаўшчыкоў даведваліся праз "сарафаннае радыё". Цяпер — інтэрнэт. Ёсць даведнік прадпрымальніцтва. Праз яго нас знаходзяць зацікаўленыя фірмы і прапануюць сваю прадукцыю, — расказвае Аляксандр. — Раней за таварам ездзіў кожныя два тыдні, а то і часцей. Цяпер раз на месяц. Многія пастаўшчыкі самі прывозяць. Сёння закажаш — заўтра даставяць.


На попыт прадпрымальнікі не скардзяцца. Але адзначаюць, што раней пакупніцкая здольнасць была вышэй, а канкурэнцыя меншай. Бізнес-саперніцтва — стымул для развіцця. Пакупніка ўтрымліваюць цаной і кампетэнтным абслугоўваннем.


 У павільёне два прадаўцы. Зоя Пальчэх і Людміла Касевіч раскладаюць тавар, кансультуюць пакупнікоў, прабіваюць чэкі. Стаіць за прылаўкам Аляксандр. Ва "Уюце" ён штодня, акрамя нядзелі і панядзелка. Выхадныя праводзіць з роднымі.


Спачатку ў бізнес, потым у загс
Аляксандр і Вольга сустрэліся на рынку ў Міёрах. Пазнаёміла агульная сяброўка. Хлопец з Шаркаўшчыны гандляваў прыстасаваннямі для электрыкі і сантэхнікі. Міярчанка працавала прадаўцом у прыватным магазіне.


У кастрычніку сям'і Бучынскіх будзе 15 год. Перш чым пайсці ў загс, яны адправіліся на гандлёвую пляцоўку. Дзе цяпер павільёны, раней стаялі палаткі. Адна з іх належала маладым прадпрымальнікам.


Калі даведаліся пра будоўлю павільёнаў, падалі заяву ў райвыканкам. Аляксандр быў прапісаны ў Шаркаўшчыне, а будаваць дазвалялі толькі мясцовым. Таму аформілі на Вольгу.


Ёмістую назву для гандлёвай кропкі Аляксандр падгледзеў у Наваполацку. Так называўся магазін з падобным асартыментам. Міёрскі "Уют" адчыніў дзверы ў 2008 годзе. Пасля пабудавалі павільён на вуліцы Леніна. Здаюць яго ў арэнду.


Першы блін рэкетам
Распачаць сваю справу Аляксандр вырашыў у 1997 годзе. Скончыў сталічны авіяцыйны каледж. Работы па спецыяльнасці тэхніку па электронна-вылічальнай тэхніцы не знайшлося. Вярнуўся дадому і паехаў у Маскву за таварам. Транспарт для паездак прадпрымальнікам давала мясцовая аўтабаза.


За Віцебскам на аўтобус напалі.
— Пра ўзброенае нападзенне нас папярэдзілі. Міліцыя загадзя ведала. Ім трэба было ўзяць рэкеціраў на месцы злачынства. У салоне ехаў міліцыянер, суправаджала група захопу, — успамінае Аляксандр. — І ўсё ж калі аўтобус спынілі, нас павалілі на падлогу і пачуліся стрэлы, стала не па сабе.


Першыя прыгоды ахвоту не адбілі. Толькі асартымент гандляр-навічок хутка змяніў. З мужчынскага адзення перайшоў на электрыку і сантэхніку. Прадаваў на рынках у Шаркаўшчыне, Міёрах, Докшыцах, Варапаеве. 


Па меркаванні Аляксандра Бучынскага, поспех прадпрымальніка напалову залежыць ад першапачатковага капі-талу. Яшчэ 50 працэнтаў — гэта ўменне не апускаць рукі. Асабліва калі працуеш са стратамі. Правіла такое:
— Пераадольваць цяжкасці і аддаваць сябе рабоце.
— І знаходзіць час для сям'і.

 Добра дома
У Бучынскіх утульны прасторны дом. Часта бываюць госці. У горадзе шмат сяброў. Сустракаюцца з імі на святы і проста так.
У спартшколе падтрымліваюць на спаборніцтвах дачку Ксенію. Абодва ўваходзяць у папячыцельскі савет валейбольнага клуба "Чайка" і пастаянна аказваюць спонсарскую дапамогу ў правядзенні спаборніцтваў рознага ўзроўню.
Ксенія займаецца валейболам з васьмі год. Вучыцца ў дзявятым класе. Дапамагае ў хатніх справах. Сочыць за парадкам, гуляе з маленькім брацікам. Арсенію ў снежні споўніцца годзік. Характар паказвае, калі хоча падсілкавацца.


— Галодны мужчына — гэта сур'ёзна. Нават калі такі маленькі, — жартуе маці.
Сямейныя ўікэнды Бучынскія любяць праводзіць у Полацку. Там у гандлёвых цэнтрах шмат забаў для дзяцей і дарослых. Не менш цэняць выхадныя ў Міёрах. Проста дома, проста разам.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта