Авторизация
 

Дэпутат Дварнасельскай акругі

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара.

Сяргей МАТЭЛЕНАК — два гады як дэпутат Дварнасельскай акругі. Адказвае за дабрабыт у вёсках Крукі, Кавалеўшчына, Сухавержа, Дворнае Сяло. З выбаршчыкамі сустракаецца кожны месяц. Не ўсе актыўна звяртаюцца, тым не менш надзённыя праблемы вырашаць удаецца.

Так, на пад'ездзе да Дворнага Сяла падсыпана дарога, пра гэта паклапацілася ДРБУ-203. Вядома, што ўсё роўна будуць незадаволеныя, бо цалкам дагадзіць можна толькі паклаўшы новы асфальт. На гэта часта не хапае сродкаў. Звярталіся выбаршчыкі і па курсіраванні аўталавак, скардзіліся на нязручнае месца іх прыпынку. Райспажыўтаварыства праблему вырашыла на карысць пакупнікоў. Ці, напрыклад, у гаспадароў у калодзежы не стала вады. Як выйсце, трактарыст яе прывозіў у бочцы і выліваў у студню. Час ад часу паўстаюць пытанні з вывазам смецця, бо не ўсе карыстаюцца гэтай паслугай, таму не хочуць за яе плаціць. Па законе, калі нават і не заключана дамова з жыллёва-камунальнай гаспадаркай аб утылізацыі адходаў, выдаткаваць грошы ўсё роўна прыдзецца. Бо прыбіраць належыць камунальнікам, а самастойны вываз на звалкі забаронены.


Словам, пытанні ўзнікаюць розныя, нестандартныя і самыя звычайныя, асабістыя і якія маюць дачыненне да агульнага дабрабыту. Усе без выключэння дэпутат "бярэ на аловак", а потым працуе як злучальнае звяно. Звяртаецца ў адпаведныя інстанцыі, якія стараюцца дапамагчы.


Асноўная работа Сяргея Матэленка таксама звязана з людскім дабрабытам. Ён — інжынер па эксплуатацыі электрасетак, узначальвае службу "аднаго акна", вядзе работу з грамадзянамі і дакументазваротам. На варце электрычнага забеспячэння Сяргей Міхайлавіч 11 гадоў. Па спецыяльнасці ён тэхнік-механік халадзільных установак, скончыў Полацкі політэхнічны тэхнікум. Па размеркаванні набіраўся вопыту, калі працаваў на халадзільнай устаноўцы ў райспажыўтаварыстве, а ў электрасетках вырас з электраманцёра да інжынера. Цяпер не штурмуе электрычныя слупы, на стале ў спецыяліста схемы і тэхнічная дакументацыя. Канёк — стварэнне эскізаў.


У народзе звычайна як? Пра службу электрасетак мяркуюць па святле і абураюцца, калі яно знікае. Цяпер падстанцыі абсталёўваюцца спецыяльнымі прыборамі ўліку, якія дапамогуць кантраляваць статыстыку энергаспажывання. Для ўстаноўкі гэтых прыстасаванняў на некалькі гадзін адключаецца падстанцыя, таму паступаюць званкі ад незадаволеных абанентаў.


Пасля адказу на чарговы з іх размаўляем з Сяргеем Матэленкам пра службу "Адно акно". Створаная для дэбюракратызацыі, ці прыносіць яна карысць? На думку субяседніка, — канечне. Абаненту дастаткова падаць заяву, усё астатняе зробяць спецыялісты. На працягу 21 дня да будынкаў паступіць электраэнергія. Заканадаўства адводзіць на гэтыя паслугі да 60-ці дзён, але сама структура тэрмін скараціла. У пакет работ уваходзіць поўны камплект з лічыльнікамі, скрынямі, разеткамі. З улікам матэрыялаў кошт падвядзення электраэнергіі да прыватнага дома ў залежнасці ад плошчы складае прыблізна 700 рублёў.


Ад працоўных клопатаў Сяргей Матэленак адпачывае дома. Там яго чакаюць дачушкі-школьніцы і жонка-медсястра. У госці часта збіраецца радня, і гэта прыемна. Сяргей Міхайлавіч — гаспадар, умее зрабіць рамонт у доме, "на ты" з тэхнікай. Разбірацца ў ёй навучыў дзед Яша, побач з якім маленькі Сяргей у Амбросенках асвоіў кожную дэталь трактара. Жалезнага каня, дарэчы, дзед сабраў сваімі рукамі. Дзякуючы правільнаму выхаванню, жывым захапленням юнак вырас смелым і нават не думаў ухіліцца ад арміі. Спраўляў адпраўку сябра, а што трапіць у войска хутчэй за яго—і не здагадваўся. Патэлефанавалі з ваенкамата і папрасілі тэрмінова з'явіцца… Вечарам таго дня Сяргей на цягніку адправіўся ў Віцебск у асобную мабільную брыгаду паветрана-дэсантных войскаў.

Паўтара года "ад званка да званка" пакінулі толькі прыемныя ўспаміны. Дэсантнік служыў вадзіцелем у камандзіра, адказваў за тэхніку. За дысцыплінаванасць атрымліваў звальненні дадому. "Кожны хлопец павінен прайсці школу мужнасці", — упэўнены Сяргей Матэленак. Загартаваны характар яшчэ нікому не пашкодзіў, наадварот, толькі дапамагае. Інакш проста не бывае. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта