Авторизация
 

Прафесійнае свята адзначаюць работнікі Міёрскага РГЗ

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Безаварыйна, бесперабойна. Гэтыя два словы — дэвіз газавай службы. Блакітнае паліва павінна ствараць камфорт і быць бяспечным. Газавікоў цэняць за прафесіяналізм. Яшчэ — за таленты і ўмелыя рукі.

Чатырнаццаць супрацоўнікаў Міёрскага раёна газазабеспячэння ВУ "Браслаўгаз" адзначаны ўзнагародамі
да прафесійнага свята.


  Мадэрнізацыя навідавоку

У двары Міёрскага РГЗ ідуць рамонтныя работы. Мадэрнізацыю адміністрацыйнага будынка ўключылі ў інвестыцыйную праграму ў мінулым годзе. Начальнік Алег Грэцкі расказвае, як зменіцца знешні выгляд тэрыторыі:


— Замест асфальта ля ўваходу пакладзём тратуарную плітку, заменім вароты ля гаражоў, паставім сучасныя вокны, з'явіцца пандус. Працуе віцебская будаўнічая фірма, што выйграла тэндар. Плітку пакладзём самі, ёсць спецыялісты. Да сярэдзіны верасня рамонт закончым.


У ліку сваіх умельцаў слесар Яўген Плехтан. На прадпрыемстве другі год. Рамантуе газаправод і тратуарную плітку класці ўмее. Сёлета яго партрэт занесены на Дошку гонару ВУ "Браслаўгаз". Разам з вадзіцелем Фёдарам Зелянковым, чый працоўны стаж налічвае больш за 35 год.


Пра добраўпарадкаванне міёрскія газавікі клапоцяцца штогод. Займаюцца ў вольны ад работы час і на суботніках. Ландшафтнымі дызайнерамі выступаюць кантралёр Жанна Голуб і прыёмшчык заказаў Аксана Аўласевіч. Афармляюць клумбы, садзяць кветкі. Яблыневы сад даглядае аварыйна-дыспетчарская служба. Абразаюць галіны, беляць ствалы, абкошваюць. Дарэчы, садамі могуць пахваліцца толькі некалькі газавых служб вобласці.

"Камфортнае жыллё" і дагаворы з абанентамі

На першым месцы ў газавікоў — службовыя справы.
— Па праграме "Камфортнае жыллё" падвядзём прыродны газ у Чэрасы, — расказвае Алег Грэцкі. — Там створаны кааператыў, куды ўваходзяць 34 вяскоўцы. Экспертыза праекта амаль завершана, у верасні-кастрычніку пачнём работы. На чарзе — Узмёны.
Што да абанентаў, якім прывозяць у балонах звадкаваны вуглевадародны газ, іх 6 800. Сёлета газавікі правялі інвентарызацыю балонных установак. Абследавалі прыватныя дамы. Многія нежылыя. Там устаноўкі спісалі. З астатнімі абанентамі заключаюць дагаворы.


— Звестка пра абавязковыя дагаворы куплі-продажу звадкаванага газу і тэхабслугоўванне балоннай устаноўкі напачатку выклікалі непаразуменне ў насельніцтва. Было шмат званкоў, — гаворыць Алег Дзмітрыевіч. — На справе складанасцей не ўзнікла. Дамаўляемся са старшынямі сельсаветаў, у якую вёску паедзем. Бяром з сабой аргтэхніку і на месцы праводзім працэдуру. З паловай абанентаў дагаворы заключаны. Працавалі ў Дзісне, Мікалаёўскім, Язненскім, Завуццеўскім сельсаветах. Да канца года наведаемся ў астатнія.

Выдатнікі і ветэраны

Газавая служба прываблівае добрымі заробкамі і сацпакетам, магчымасцямі творчага самаразвіцця. Ацэньваюць па заслугах.
На Дошку гонару УП "Віцебскаблгаз" занесены партрэт вадзіцеля Сяргея Пупіна. Умела круціць баранку і з токам на "ты". Яго стараннямі ўначы на тэрыторыі РГЗ святлей, чым у пахмурны дзень. Удзячнасць абласнога прадпрыемства аб'яўлена прыёмшчыцы заказаў і спявачцы Дзіне Юдзіцкай. Слесару аварыйна-аднаўленчых работ Юрыю Аўласевічу ўручана Ганаровая грамата ВУ "Браслаўгаз". Траім супрацоўнікам аб'явілі ўдзячнасць. Гэта слесар па рамонце і абслугоўванні газавыкарыстальнага абсталявання з больш чым 30-гадовым стажам Аляксандр Барысёнак, яго калега Аляксандр Дзямід і вадзіцель Яфім Яроменак.


Рады ганаровых ветэранаў вобласці папоўніў вадзіцель Леанід Удобкін. За рулём газавай службы больш за 25 год. Два працоўныя дзясяткі ў вадзіцеля Сяргея Гайлеша, слесараў аварыйна-аднаўленчых работ Аляксандра Булгака і Анатоля Азевіча, аператара ЭВМ Алены Варонька. Ім прысвоена званне ветэранаў прадпрыемства.

 На новым месцы

Майстар Вадзім Клыбік у Міёрскім РГЗ чалавек новы. У газавай службе амаль дзесяць год. Пачынаў у 2009-м у Полацку. Напрацаваў вопыт як слесар. Сёлета ў маі прапанавалі пасаду ў Міёрах. Прыехаў з сям'ёй.


— Адаптацыя прайшла хутка, — гаворыць Вадзім Ігаравіч. — За падтрымку і дапамогу ўдзячны начальніку. З жыллём пытанне вырашыць дапамог, на працы шмат чаму ў яго вучуся. Падказвае, карэкціруе. Дасведчаны, граматны спецыяліст.


Вадзім Клыбік кантралюе работу аварыйна-дыспетчарскай і службы знадворнай бяспекі. Адказвае за стан газаправодаў, пад яго кіраўніцтвам рамантуюць аб'екты. Разам з брыгадай едзе на выклікі. Пра пах газу ў памяшканні могуць паведаміць позна вечарам. Работай майстар захоплены і настроены на прафесійнае ўдасканаленне.

 І слесар, і эрудыт

Слесар па абслугоўванні знадворных газаправодаў Аляксандр Юнок у міёрскай газавай службе з 2015 года. Набіраўся вопыту ў Віцебску і Оршы. Па графіку выязджае на аб'екты, адказны за іх безаварыйную работу. Надзвычайных сітуацый не здаралася. Працуе слесар з трымерам, калі трэба абкасіць тэрыторыю ля газаправода, і з лапатай, калі ўкладваюць трубы.


— Танцаваць навучыцца давялося, — смяецца Аляксандр Валянцінавіч. — У конкурсе самадзейнасці выступаў за Міёры з танцавальным нумарам.


Бліжэй інтэлектуальныя спаборніцтвы. Гуляе і за прадпрыемства, і за каманду раёна. У вольны час чытае Акуніна і майструе з дрэва мадэль карабля.

 За рулём і за металам

У службовым аўтапарку вадзіцеля Уладзіміра Пазняка УАЗік і трактар. На прадпрыемстве з 2008 года. Сёлета ўзнагароджаны Ганаровай граматай УП "Віцебскаблгаз". Улічаны як працоўныя, так і творчыя заслугі. На абласны конкурс адпраўляе вырабы з металу. Сёлета зрабіў копію свайго рабочага трактара.


— Спатрэбілася пара вечароў, — расказвае Уладзімір Антонавіч. — Я раней дрэвам захапляўся, пасля на метал перайшоў. Дома работ няшмат, знаёмым дару.


Шкада, металічны трактар не ўбачылі. Конкурсныя вырабы застаюцца ў музеі аблгаза, а на памяць іх майстар не фатаграфуе.

У народзе жартуюць: калі не ўмееш спяваць і танцаваць, у газавую службу не прымуць. Доля праўды ёсць у кожным жарце.
— Перш-наперш трэба быць прафесіяналам справы. Набірацца вопыту, удасканальваць навыкі, — заўважае начальнік Міёрскага РГЗ Алег Грэцкі. — Віншую супрацоўнікаў з прафесійным святам. Хочацца сказаць словы ўдзячнасці за адказную і няпростую работу і пажадаць добрага здароўя, пазітыўнага настрою, сямейнага дабрабыту і ўсіх зямных даброт. Няхай спадарожнічаюць шчасце і ўдача. Бесперарыўна, бесперабойна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 416
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 561
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 709
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 450
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 413
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 916
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 426
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Именины 20 ноября 2018
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта