Авторизация
 

Вызначаны пераможцы конкурсу "Міёрскіх навін"!

 Кацярына РЫНКЕВІЧ,

s.katrin.r@mail.ru.

У апошні дзень лета "Міёрскія навіны" падвялі вынікі фотаспаборніцтва. Прызнаемся: выбіраць пераможцаў было няпроста.

 На фотаконкурс "Я ў бабулі ў гасцях" даслалі 62 фотаздымкі. Паўдзельнічалі дзеці з Міёр і раёна, іншых беларускіх
гарадоў, з Расіі.

Кожны з дасланых здымкаў па-свойму асаблівы. Мілыя дзеткі, цікавыя сюжэты. Фотаконкурс захапіў і супрацоўнікаў газеты, і чытачоў. Чакалі свежы нумар раёнкі дзядулі і бабулі. Пад рубрыкай "Дзённік фотаконкурсу" мы публікавалі фота ўдзельнікаў. Шчыра дзякуем усім канкурсантам і іх балельшчыкам. 


 Першае месца ў фотаконкурсе "Я ў бабулі ў гасцях" прысуджана Дзмітрыю Гайлевічу.
Хлопчык жыве ў Міёрах, гасцюе ў бабулі ў Паташні. Здымак з куранём сабраў 291 лайк і шмат каментарыяў. "Если есть какое-то голосование, даю свой голос этому парню))) супер-фотка!!!!!" — напісала адна з балельшчыц. Шчырая ўсмешка Дзімы скарыла і рэдакцыю.


 Другое месца ў Мікіты Свірыдава. З Наваполацка ён прыязджае да дзядулі і бабулі ў Мікалаёва. Як бачна на здымках, на вясковым падворку хлопчыку ёсць чым заняцца. "Настоящий хозяин", — пракаменціравалі фота.


На трэцім месцы Ульяна Апанасевіч. Арыгінальны здымак набраў 189 лайкаў. Да бабулі ў Пад'ельцы дзяўчынка дойдзе нават па бездаражы.


"Там, где пехота не пройдёт
И бронепоезд не промчится,
Тяжёлый танк не проползёт,
Только Ульяна может там пробраться", — пакінулі каментарый да здымка.

Топ-20
Здымкі ў альбоме "Конкурс "Я ў бабулі ў гасцях" на афіцыйнай старонцы газеты "Укантакце" праглядалі сотні балельшчыкаў. Ставілі лайкі, пісалі каментарыі.


 На свой погляд, акрамя пераможцаў, рэдакцыя адабрала дваццаць лепшых фота. У іх ліку Ксенія Шокель (Сухавержжа), Захар Маляўка (Стары Пагост), Аня Грыгаровіч (Новы Пагост), Насця Пушкель і Валера Развадоўскі (Папшулі), Ксенія Мізер (Міёркі-2), Ва-сіліса Протас (Віцебск-Барсучына), Ульяна Раханава (Дзеверкі), Аліса Кукуць (Мінск-Міёры), Макар Рэвяка (Мінск-Міёры), Гардзей Шынкевіч (Чэрасы), Мікіта Малец (Язна-Павяцце), Паліна Тычко (Камянполле), Ксенія Шчарбіцкая (Осцевічы), Соня Навіцкая (Дзісна), Соня Казачонак (Дзісна-Камянполле), Ігнат Амбросенак (Наваполацк-Амбросенкі), Соня Сярко (Міёры), Саша Сцяпанава (Сухавержжа), Арцём Андрушонак (Бліжняе Чурылава), Арцём Дзядзюра (Міёры). Некаторыя здымкі раней публікаваліся. Астатнія надрукуем пазней у рубрыцы "Фотаслова".

 Дыпломы і прызы чакаюць пераможцаў. Просьба дзядуль і бабуль, бацькоў звярнуцца ў рэдакцыю на нумар 4 19 67.

Прыз
глядацкіх сімпатый
На працягу фотаконкурсу лідарскія пазіцыі па лайках утрымлівалі Генадзь Кур'яновіч (Мінск-Пад'ельцы), Улад Вінаградаў (Наваполацк-Цвеціна) і Валерыя Пашкова (Віцебск-Пераброддзе). Канкурсанты сабралі самыя вялікія групы падтрымкі. Да фінішнай прамой падышлі з такімі вынікамі. Генадзь набраў 3539 лайкаў, Улад—3110 лайкаў, Валерыя — 1191.
 Па рашэнні журы, граматы і прыз глядацкіх сімпатый атрымліваюць усе трое ўдзельнікаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 416
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 561
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 709
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 450
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 413
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 916
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 426
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Именины 20 ноября 2018
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта