Авторизация
 

Прадстаўнікі Міёршчыны на святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

 На святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Полацку будзе прадстаўлена і наша Міёршчына. 

У прыватнасці, да гэтага рэспубліканскага мерапрыемства работнікі адукацыі падрыхтавалі выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На ёй дэманструюцца лялькі-абярэгі і пано з ільну з Туркоўскай школы, пано сурвэтачнага дызайну з Дзісенскай, разьба па дрэве і сувеніры — з Новапагосцкай, з іншых — жывапіс, бацік, выцінанка і іншае, што таленавіта вырабілі ўмелыя рукі настаўнікаў і вучняў. Наогул, усе ўстановы адукацыі раёна дэманструюць у старажытным горадзе майстэрства сваіх работнікаў і выхаванцаў.
Але найбольш шырока ў Полацку прадстаўлена самая вялікая школа Міёршчыны — СШ №3. Ад яе не толькі выстава вязаных цацак, таленавітыя школьніцы—выхаванкі педагога Наталіі Анецька праводзяць майстар-клас па іх вырабе. Кіраўнік музейнага аб'яднання Вітольд Антонавіч Ермалёнак дэманструе выставу "Скарбы з гарышчаў". На яе стэндах размешчаны выяўленыя на Міёршчыне старадрукі, найперш даўнія выданні "Бібліі" на стараславянскай, польскай, нямецкай і іншых мовах, кнігі розных еўрапейскіх краін, надрукаваныя ў 18-19-м-пачатку 20 стагоддзя, і, вядома, — старыя школьныя падручнікі, часопісы і іншае.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта