Авторизация
 

Ход уборкі і асенніх палявых работ на Міёршчыне

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

 У мінулую пятніцу на пасяджэнні райвыканкама размова ішла не столькі пра павелічэнне колькасных паказчыкаў ходу ўборкі і асенніх палявых работ, колькі пра якасны рост. Разам з выкананнем дзяржзаказу па здачы збожжа трэба дбаць пра назапашванне корму для жывёлы. 

Граматна арганізаваць севазварот культур і строга выконваць тэхналогію. Звярнуць увагу на гібрыднае жыта, якое забяспечвае добры ўраджай. Ад яравога рапсу вялікая эфектыўнасць. Толькі сеяць яго трэба ў тэрмін і выконваць тэхналогію апрацоўкі, каб расліны захавалі свой запас трываласці і не гінулі. На гаспадарлівасць і парадак ва ўсім нацэльваў аграрыяў Міёрскага раёна першы намеснік начальніка камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра. Ходам пасяджэння кіраваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. 

Па інфармацыі першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Гагалінскага, у параўнанні з леташнім у раёне вызначаецца станоўчы вынік уборачных работ: 116,6 працэнта па намалоце збожжа, 107,9 — па ўраджайнасці. Гэта пры тым, што з-за спецыфікі развіцця раслін на пачатковым этапе адставалі са жнівом на 8-12 дзён. Так, на 21 жніўня бягучага года скасілі 10549 гектараў зерневых і зернебабовых культур, што складае 58 працэнтаў ад неабходнага. Намалацілі 31774 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30,2 цэнтнера з гектара. На 96% выкананы дзяржзаказ. Нарыхтавана 11 тысяч тон зернефуражу з неабходных 17-ці для кармлення буйной рагатай жывёлы. Трэба ўбраць 1300 гектараў азімага рапсу.


Якасная падрыхтоўка тэхнікі і граматная арганізацыя работ адзначаецца ў ААТ "Туркова", дзе было ўбрана 65 працэнтаў зерневых культур, намалочана 2 770 тон збожжа пры ўраджайнасці 33,7 цэнтнераў з гектара. На рахунку ААТ "Цітова" 905 гектараў збожжавых і 2960 тон намалочанага зерня пры ўраджайнасці 32,7 цэнтнераў з гектара. У той жа час у КУП "Язна" атрымалі ўсяго 907 тон зерня пры самай нізкай у раёне ўраджайнасці 21,6 цэнтнера з гектара. У гаспадарцы марудна рыхтавалі тэхніку да ўборкі, прычыны ў тым ліку і фінансавыя. Сціплыя паказчыкі ў ВУПКУ "Юбілейны" і шэрагу іншых гаспадарак.


Неабходных параметраў па росце і назапашванні валакна дасягнуў лён. Цяпер галоўная задача — закончыць яго церабленне. Убрана 428 гектараў, што складае 47,6 працэнта ад неабходнага. Важная і нарыхтоўка льносемя, якога трэба засыпаць 118 тон.
Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны насеннем і сродкамі абароны раслін. На справаздачную дату ўжо пасеяна 692 гектара, што складае 44 працэнта ад неабходнага. Да 25 жніўня планавалася справіцца ў поўным аб'ёме. Але надвор'е рушыць планы.
Азімыя культуры зоймуць 11680 гектараў, у тым ліку пшаніца — 10120 га (87 працэнтаў), жыта — 1280 га (11 працэнтаў), трыцікале — 280 гектараў (два працэнты). Іх аб'ём складае 58 працэнтаў зерневай групы (20000 гектараў), што адпавядае нарматыўным патрабаванням.


Цяпер сельгасарганізацыі раёна назапашваюць мінеральныя ўгнаенні. Ужо ёсць 13,5 працэнта ад неабходнага. На аналагічны перыяд летась было ўсяго 0,7%. Заключана дамова на пастаўку 2660 тон калію, які неабходны для спрыяльнай зімоўкі. Угнаенні ўжо паступаюць.


У ходзе пасяджэння абмяркоўвалі праблемныя пытанні, гучала крытыка ў адрас асобных кіраўнікоў гаспадарак і іх апраўданні. Хоць не спрыяе надвор'е, шмат іншых праблем, прамаруджваць часу няма. Падчас уборкі ўраджаю і асенне-палявых работ пастаўлена задача ўсё зрабіць у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, якасна, па-гаспадарску.


Для паляпшэння матэрыяльнай базы
Па інфармацыі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандра Жука, калектывы, шэфы, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва зрабілі ўсё магчымае для падрыхтоўкі навучальных устаноў раёна да першага верасня. Якасна выкананы рамонт, добраўпарадкаваны тэрыторыі ў Язненскай, Дворнасельскай, Сіцькоўскай, Новапагосцкай школах, СШ №3 імя Я. Томкі, яслі-садку №2 у райцэнтры. Шмат дзе заменены аконныя блокі, адрамантаваны дахі, харчаблокі, санвузлы, іншыя памяшканні, забяспечана пажарная бяспека ўстаноў. Для паляпшэння ўмоў навучання і выхавання дзяцей новыя вокны з'явяцца ў яслі-садках №№1, 2, Міёрскай СШ №2, Туркоўскай школе, стары транспарт для падвозу будзе заменены на новы, адновіцца камп'ютарная тэхніка. Працягваецца работа па памяншэнні кошту харчавання дзяцей. Гэтыя і іншыя пытанні будуць пакрысе вырашацца.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта