Авторизация
 

21 чалавек вярнуўся на Міёршчыну з месцаў пазбаўлення волі

 На чарговым пасяджэнні назіральнай камісіі райвыканкама гаварылі пра матэрыяльную і маральную падтрымку асуджаных грамадзян, якія адбылі пакаранне.

Па стане на пачатак жніўня, 21 чалавек вярнуўся ў раён з месцаў пазбаўлення волі. Восем з іх працаўладкаваны.

Дапамога рублём, рэчамі і словам
Загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна Марына Дзям'янава патлумачыла, што работа з асобамі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, вядзецца па заяўным прынцыпе. У першым паўгоддзі траім раней асуджаным выплацілі дапамогу на агульную суму ў 230 рублёў. Яшчэ з трыма працаваў псіхолаг установы. Дзейнічае ў тэрытарыяльным цэнтры акцыя "З рук у рукі". Асобам, якія адбылі пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, а таксама ў шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і аддаюць рэчы, што прыносяць ва ўстанову міярчане і жыхары раёна. За псіхалагічнай дапамогай можна звяртацца на нумар 4 21 44.


Традыцыйны пункт у рабоце камісіі — прафілактычныя гутаркі з раней асуджанымі асобамі, у якіх праблемы з працаўладкаваннем ці паводзінамі.


З новага радка
У сярэдзіне ліпеня 23-гадовая дзяўчына вярнулася з месцаў пазбаўлення волі. Два гады адбывала пакаранне за крадзеж. Чым думае займацца? Спецыяльнасці не мае, на маляра-штукатура не давучылася. Пражывае з мужчынам, які не працуе. Кажа, што дапамагае яе маці, жывёлавод сельгаспрадпрыемства. Сама таксама збіраецца шукаць работу.


Трэцяе лішняе
Работа, сям'я і судзімасць. Апошняя ў 20-гадовага міёрскага хлопца з'явілася так: "Хацеў чалавеку дапамагчы". У выніку асуджаны за крадзеж чыгунных пліт. Шчыра ўсміхаецца і гаворыць, што больш падобных неабдуманых учынкаў за ім не будзе. Толькі работа і сям'я, у якой чакаецца папаўненне.


Работы хопіць
У пачатку жніўня 34-гадовы сяльчанін вярнуўся з-пад арышту. Да пагашэння судзімасці яшчэ два гады. Значыць, будзе пад увагай крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Мае спецыяльнасць цясляра і збіраецца знайсці работу. Дома таксама ёсць справы. Жыве з бацькам-пенсіянерам. У гаспадарцы карова і конь.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта