Авторизация
 

Нарада па прафілактыцы правапарушэнняў прайшла ў Міёрскім райвыканкаме

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

Непаўналетнія падпрацоўваюць на крадзяжах, дарослыя прыходзяць на работу нецвярозымі, паболела цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Як гэта прадухіліць, абмяркоўвалі на нарадзе ў намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Стальмачонак.

За круглым сталом прыгадалі сёлетнюю гісторыю пра канакрадаў. Выпускнік школы і дзесяцікласнік укралі жывёлу ў сяльчаніна. Не для таго, каб пакатацца. Хлопцы з добранадзейных сем'яў. У аднаго ёсць узнагароды за спартыўныя поспехі. Абодва на канікулах працавалі ў сельскай гаспадарцы. За каня ім паабяцалі 40 рублёў. Спакусіліся на лёгкія грошы ці трапілі пад дрэнны ўплыў?


Ускладнілася сітуацыя з падлеткавай злачыннасцю і не толькі. Назіраецца рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў; учыненых у стане алкагольнага ап'янення. Паболела крадзяжоў. Пачасціліся паведамленні пра сямейныя скандалы.


Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Патапенка прааналізаваў аператыўную абстаноўку. У першым паўгоддзі зарэгістравана 105 злачынстваў. Гэта плюс 21 да аналагічнага перыяду ў 2016-м. Калі параўнаць з 2001 годам, тады злачынстваў было 400. Сёлета выяўлены чатыры злачынныя групы. Да прыкладу, за двума жыхарамі Віцебска і міярчанінам шлейф цягнецца з 2015 года. На іх рахунку разбойнае нападзенне, рабаванне, выкраданне чалавека, вымагальніцтва. Як мінус у рабоце начальнік РАУС назваў нявыяўленыя злачынствы па лініі наркакантролю.


Прафілактыка ідзе па некалькіх напрамках. З дзецьмі і падлеткамі працуе інспекцыя па справах непаўналетніх. Тут важны індывідуальны падыход. Асабліва ў рабоце з праблемнымі дзецьмі і бацькамі. Дарослых парушальнікаў, залежных ад алкаголю, накіроўваюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Як заўважае Андрэй Патапенка, гэта не панацэя, аднак цэлы год у пакаранага належныя паводзіны і няма прагулаў. Кантралюе міліцыя будаўнічыя пляцоўкі металапракатнага завода і бальніцы. На апошняй чатыры разы затрымлівалі падлеткаў са спіртным. Усяго з пачатку года склалі 389 пратаколаў за знаходжанне ў нецвярозым стане ці ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах. На рабоце выявілі 27 п'яных. Падчас уборачнай кампаніі штодня рэйдуюць сельгаспрадпрыемствы.


Пра выкананне правіл пажарнай бяспекі нагадваюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Наведваюць сем'і з дзецьмі, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў. Сустракаюцца з працоўнымі калектывамі. Начальнік РАНС Сяргей Слізень расказаў, што ў раёне паболела пажараў. Па стане на 9 жніўня — 16, загінуў адзін чалавек. Лічба за аналагічны перыяд 2016-га — 7. Тры сёлетнія здарэнні — з-за няспраўнага электраабсталявання. У мінулым годзе такіх выпадкаў не было.


Аднымі размовамі парушэнні не спыніш. Прафілактыка — рэч шматпланавая. Спакой і парадак залежаць ад асветленых вуліц, ад замкнёных кватэр і падвалаў, ад наяўнасці відэакамер у месцах адпачынку, ад лістовак з павучальным зместам у магазінах і на вакзалах. Кожнае звяно ў гэтым ланцужку павінна быць моцным.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта