Авторизация
 

Спартыўны інтарэс на Міёрскім возеры

 5 жніўня, на суботнім досвітку, аматары рыбнай лоўлі адправіліся на міёрскае возера. Вудзілі не на спартыўны інтарэс, а на перамогу. Навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандр Рынкевіч арганізаваў рыбалоўны турнір, ужо чацвёрты. 

Усе ўдзельнікі размясціліся на паўвостраве. Кожны выбраў аблюбаванае месца. Некаторым вопыт падказваў, што больш рыбы пад гарлачыкамі і расліннасцю, іншыя спыняліся на адкрытых глыбейшых участках.


Дзмітрый Яблонскі прыехаў на турнір з вёскі Малая Кавалеўшчына. Рыбачыць з дзяцінства, часцей на возеры ў Грэцкіх або на Дзвіне, а сямікілаграмовага шчупака злавіў на Ельні.


 Пільна сочаць за паплаўком самыя малыя ўдзельнікі турніру шасцікласнікі Кірыл Багдановіч і Дзмітрый Цітовіч. Падняліся ў чатыры раніцы і не клююць носам. Бадзёрыць жаданне перамагчы. Кірыл у Міёры прыехаў з Мінска ў госці да бабулі з дзядулем. Пра турнір даведаўся з аб'явы на паўвостраве і адразу заспяшаўся рыхтаваць снасці, прывёў з сабой сябра і тату. "У параўнанні з Мінскім морам і Свіслаччу на міёрскім возеры рыбна", — дзеліцца вопытам хлопчык.


Павел Цімафееў таксама шасцікласнік. Любоў да рыбалкі — гэта ў іх сямейнае. Збіраўся на спаборніцтвы грунтоўна, наварыў вядро сечкі, ячкі і ўсё змяшаў з завадской падкормкай. Вудзілі школьнікі Аляксандр Панізнік, Мікіта Астапковіч. Аляксандр Крокас прывёў на турнір шасцігадовую ўнучку Паліну, якая прыехала з Бранска. Дзяўчынка на чарвяка налавіла акунёў, са сваёй здабычай любіць фатаграфавацца.


Леташні фаварыт Мікалай Паўлаў ужо ў сярэдзіне спаборніцтва ў сеткавай "скарбонцы" меў 20 рыбін. "Заманьвае" на манку, падкармлівае просам. Выбірае водную роўнядзь пад гарлачыкамі, бо ў прыкрытых месцах большы "ўраджай". Так сцвярджае вопыт, які, як правіла, не падводзіць.


 Ці шмат рыбакоў, якія сумленна выпускаюць здабычу? Двое дакладна. Гэта міярчане Барыс Ліскоў і Юрый Каснарэвіч. Барыс—адзінаццацікласнік. Юрый яго равеснік, вучыцца ў Наваполацкім каледжы. Часцей хлопцы рыбачаць разам на лодцы, свой улоў здымаюць на экшн-камеру і выпускаюць. Гэтыя відэаролікі набіраюць папулярнасць у інтэрнэце. Ідэя нарадзілася сама сабой.
Уладзімір Шук — самы вопытны ўдзельнік турніру. Выбірае перабродскія азёры, гатуе юшку на вогнішчы. Трафей пераможцы мінулага рыбалоўнага фотаконкурсу Аляксандра Пятрова — шчупак вагой 5,5 кг, які клюнуў на Янове. Хлопец можа лавіць нават сем начэй запар, сапраўднае захапленне не надакучвае ніколі. Аляксей Гурло і Дзмітрый Мацур за плячыма маюць багаты вопыт, але на гэты раз злавілі толькі па дзве рыбіны. Хлопцы думаюць, што вінаваты вецер, а хвалю любяць толькі карась і падлешчык. Дзмітрый Грыгор'еў часта рыбачыць у багатых азёрах Латвіі, там клюе — толькі паспявай даставаць. Аляксандр Наркевіч з вудай з дзевяці гадоў, першая здабыча—карась.


 Самым абмундзіраваным на турніры быў доктар Іван Крылоў. Калі іншыя бегалі з месца на месца, то ён упэўнена абсталяваўся на адным з боку пляжа. Устанавіў падстаўку для вудзільна, падкармліваў рыбу кукурузай, кручок "спрацаваў" 19 разоў.


 Як сонца паднялося высока, адбылося ўзнагароджанне. Мікалай Паўлаў выцягнуў 33 рыбіны і адзначыўся адразу ў дзвюх намінацыях — па вазе і колькасці ўлову. Самага вялікага акуня вывудзіў Аляксандр Пятроў. А самая маленькая — кілька — клюнула ў Аляксандра Шука. У віктарыне разумнікамі сталі Барыс Ліскоў, Юрый Каснарэвіч, Павел Цімафееў. Заахвочаны самыя маленькія рыбакі, усе ўдзельнікі атрымалі "памятныя снасці".

На здымках: Іван Крылоў. Кірыл Багдановіч і Дзмітрый Цітовіч. Лідар Мікалай Паўлаў. Удзельнікі.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара.  

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта