Авторизация
 

Аб'ектыў язненца настроены на поспех

 Будні фатографа Дзмітрыя Казлоўскага — гэта знаёмствы, здымкі ў новых месцах і пазітыўныя ўражанні. Пяць год Дзмітрый займаецца фотаздымкай і тры гады, як захапленне стала прафесіяй. З сябрам Алегам Прыходзькам заснавалі творчы тандэм "ОлДи". Правялі сотні фотасесій, знялі дзясяткі вяселляў і тысячы людзей.

Калі язненскі хлопец паступаў у будаўнічае вучылішча ў Наваполацку, наўрад ці думаў, што стане ў горадзе вядомым фатографам.
—Як і многія, у школьныя гады здымаў на звычайны плёначны фотаапарат, які называюць "мыльніцай",—гаворыць Дзмітрый.—Па-сапраўднаму захапіўся фатаграфаваннем пазней. Мая жонка Аксана ўгаварыла ўзяць у крэдыт просты лічбавы фотаапарат. Стаў здымаць. Спадабалася, зацікавіла.


Першыя спробы Дзмітрый размяшчаў у інтэрнэце на хостынгу "Фоткі.Яндэкс". Іх ацэньвалі станоўчымі каментарыямі. Гэта радавала і натхняла.


На дзень нараджэння Аксана падарыла мужу прафесійны люстраны фотаапарат. Спачатку браў у аб'ектыў прыроду і жывёлу. Разам з наваполацкім сябрам паспрабавалі здымаць людзей. Першыя фотасесіі рабілі бясплатна.


 —Мы абодва працавалі ў будаўнічай сферы і захапляліся фатаграфаваннем. Алег яшчэ відэа здымае, — расказвае Дзмітрый. —  Калі зразумелі, што фота- і відэаздымка — справа для нас, заснавалі "ОлДи". Назву прыдумаў Алег, гэта абрэвіятура з нашых імёнаў. Вывучылі фоташоп, разабраліся з настройкамі фотаапаратаў. Сумяшчалі работу і здымку. Затым сталі займацца толькі фота- і відэапаслугамі.

—Не баяліся рызыкаваць?
—Вядома, страх прысутнічаў. Таму будаўніцтва пакінулі не адразу, а праз год, як з'явіўся "ОлДи". Сем'і падтрымалі, хоць для іх гэта было няпроста. Рызыка апраўдалася. Справы ідуць паспяхова.


Кожны дзень у Дзмітрыя і Алега новыя знаёмствы. У групе "Фотографы "ОлДи"Новополоцк-Полоцк-Минск" "Укантакце" амаль 12 000 падпісчыкаў. Многія з іх пазіравалі перад аб'ектывамі.


 —У нас часта пытаюцца, дзе вучыліся, якія курсы заканчвалі,—заўважае Дзмітрый.—У навучальных установах Беларусі прафесійных фатографаў не рыхтуюць. Курсы праводзяць такія ж самавучкі, толькі з вялікім вопытам. З імі карысна пазаймацца, калі зусім нічога не ведаеш пра фотаздымку. Калі ёсць тэарэтычныя азы і напрацоўваецца вопыт, курсы не патрэбны. Галоўнае — практыка.


Па словах Дзмітрыя, якасны здымак— гэта на 50% зносіны і на 50% разуменне таго, што робіш. Трэба адчуць чалавека, настроіцца на яго хвалю, каб зніклі скаванасць і няўпэўненасць перад аб'ектывам. У гэтым дапамагае гумар. Трэба ведаць настройкі фотаапарата, улічваць святло і цені.


Найбольш падабаецца здымаць на прыродзе. Асабліва ў маі. Гэты месяц лічыць самым прыгожым для фотасесій. Вясной у Дзмітрыя час творчага ўздыму. Запісвае ў блакнот новыя ідэі.


Яшчэ натхняюць якасныя замежныя кінафільмы. Перагледзеў сотні. Заўважае, што малавядомыя стужкі часам нашмат цікавей за касавыя. Аддае перавагу драмам, фэнтэзі, біяграфічнаму і псіхалагічнаму кіно. Слухае рок. Фізічную форму падтрымлівае пастаяннымі прабежкамі.


 У фотаархіве Дзмітрыя Казлоўскага шмат здымкаў роднага Язна і ваколіц. Шкадуе, што не часта выпадае прыехаць дадому. Шмат заказаў. З сям'ёй трэба пабыць. Маленькіх дачушак Мілану і Аліну фатаграфуе ледзь не штодня.


—Зразумеў каштоўнасць сямейных, дзіцячых здымкаў. Яны абавязкова павінны быць,—упэўнены фатограф.—У мяне, напрыклад, мала дзіцячых фота. А было б цікава іх пераглядаць.


Дзмітрый і Алег аднойчы рызыкнулі—і знайшлі сябе. Атрымліваюць задавальненне ад знаёмстваў і зносін, ад здымак у розных месцах, ад творчага працэсу. Іх поспех склаўся з настойлівасці і актыўнасці.


— Фатографу-навічку трэба запасціся цярплівасцю — спачатку нічога не будзе атрымлівацца, — заўважае Дзмітрый. — Ведаю нямала прыкладаў, калі людзі пачыналі здымаць і праз некалькі месяцаў спыняліся. Трэба напрацаваць станоўчую рэпутацыю і часцей нагадваць пра сябе, інакш хутка забудуць. Важна працаваць над сабой. Першым часам мы, сціплыя хлопцы, адчувалі сябе няёмка на вяселлях, калі перад аб'ектывамі дзясяткі чалавек. Навучыліся з гэтым спраўляцца. Самаразвіццё і захопленасць справай — у гэтым наш сакрэт. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ 

Фотаматэрыял з асабістага

архіва Дзмітрыя Казлоўскага.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта