Авторизация
 

Майстрыца з Міёр

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з архіва Ніны ІГОШЫНАЙ.

Штодня ў руках Ніны Іванаўны Ігошынай вязальныя прылады. На спіцу накручвае газетныя палоскі, кручком вяжа сурвэткі і дыванкі.

Сяброўкі заходзяць часта. І на каву, і на майстар-класы. Дадому вяртаюцца з падарункамі.
— Радасна дарыць свае вырабы сябрам і знаёмым. Будуць памятаць пра мяне, — гаворыць Ніна Іванаўна. — Займаюся рознымі відамі рукадзелля. Рэч, якая б мне вельмі-вельмі спадабалася, яшчэ не стварыла. Прываблівае канзашы — заколкі-кветкі з атласных стужак цікава глядзяцца. Спрабую сябе ў гэтым.


 Расказвае майстрыца, як будзе выглядаць яе абярэг для дома. Дамавічок гатовы. З пробак зробіць домік, на даху паселіць у гняздо двух буслоў з поўсці. Дапоўніць пано жолудам, перцам, кветкамі і павешае ля дзвярэй. У творчых планах вышыць крыжыкам сіямскага ката, аздобіць атласнымі стужкамі падушачкі.


 Крыніца ідэй — інтэрнэт. На старонцы ў "Аднакласніках" захоўваюцца фота створаных рэчаў.
У шафе — кардыганы і іншае адзенне, звязанае ў 80-х. Пераважна яркіх колераў.


— На душы сумна было, таму і выбірала стракатыя ніткі. Для знешняга пазітыву, — гаворыць жанчына.
Ніна Іванаўна прыехала ў Міёры ў 1986 годзе з Расіі разам з сынам-падлеткам Сашам. Так склаліся сямейныя абставіны. Яе малая радзіма—сяло ў Кіраўскай вобласці. Там адна даглядала вялікую ўласную гаспадарку, працавала бухгалтарам у калгасе. У беларускім гарадку, дзе жыў з сям'ёй старэйшы брат, пачынала з нуля. Уладкавалася ў меліярацыю. Былі і бытавыя складанасці, і матэрыяльныя нястачы. У 1992 годзе, не даслужыўшы чатыры месяцы ў арміі, загінуў сын. Прычыны засталіся невядомымі. У дзень свайго 50-годдзя Ніна Іванаўна даведалася, што яе скарачаюць на рабоце. Падпрацоўвала ў газетных кіёсках, качагарыла ў кафэ.


  Перажытае засталося ў жаночай душы, але не зрабіла яе чэрствай і раўнадушнай. Ніна Іванаўна ў ліку першых прыйдзе на дапамогу. Прапалола агарод сяброўцы, якая перанесла аперацыю.


— Удзячна Богу, што даў мне сілы пераадолець выпрабаванні, не страціць сябе, — гаворыць субяседніца. — Хочацца жыць, дапамагаць людзям, спрабаваць новае. Я за вязаннем думаю пра Парыж. Вось бы там пабываць, бліжэй пазнаёміцца з французскай модай і культурай. І мора вабіць. Мару пра падарожжы.


  Сёлета Ніна Іванаўна наведала Даўгаўпілс. Ездзіла з клубам "Бажэна". Удзельніцай аб'яднання стала нядаўна. З многімі "бажэнаўцамі" добра знаёма. Разам займаюцца аэробікай у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Летам і восенню дадатковай фізічнай нагрузкай служаць паходы ў чарніцы і журавіны.


 Дома шмат часу прысвячае творчасці.
— Такі азарт ахоплівае. Хочацца хутчэй убачыць вынік. Калі не атрымліваецца, перарабляю. Нават па некалькі разоў, — расказвае майстрыца. — Забываюся на час і да глыбокай ночы займаюся.


 Быць у тонусе дапамагае кава з імбіром. Падбадзёрваюць родныя, якія з Расіі выходзяць на сувязь праз інтэрнэт. Штодня пішуць сябры ў "Аднакласніках".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта