Авторизация
 

Міярчане пра водпуск і што яго азмрочыць

 Лета, спякотны час, як правіла, для адпачынку. Мора, сонца, пясок, пляж, запланаваныя справы… Здаецца, нічога гэтаму не перашкодзіць. Тым не менш рэдакцыя задала інтрыгуючае пытанне, якое многіх збянтэжыла: што можа сапсаваць водпуск?

Ларыса МАЛЕЦКАЯ, намеснік начальніка ад-дзела адукацыі, спорту і турызму:
— Чалавек можа сам сабе сапсаваць водпуск. Галоўнае—добры настрой, і нічога не здарыцца. Цяпер я адпачываю, займаюся любімымі справамі, даглядаю кветкі, гушкаю двухмесячную ўнучачку Караліну, стараюся смачна гатаваць мужу, зяцю, дочкам. Дзякуй Богу, сям'я вялікая. І шчасцю нічога не перашкаджае, калі мы самі не шукаем прычын.


 Сяргей РАДЗІШЭВІЧ, выратавальнік:
— Цяпер якраз у адпачынку. У маім распараджэнні 30 вольных дзён. Перш за ўсё патрэбна сонейка. Думаю, ніхто не хоча праводзіць водпуск з дажджамі. Але галоўнае — надвор'е ў доме, здароўе родных і блізкіх. Тады нічога не сапсуе настрой. Не азмрочаць яго і турфірмы, бо падарожнічаю часцей па Беларусі на ўласным аўтамабілі. Наша краіна — прагажэй за ўсе.


 Алеся ВЫСОЦКАЯ, гаспадыня павільёна "Вясёлка":
— Мы з мужам ужо тры гады не адпачываем, бо даручыць свае справы няма каму. Такія асаблівасці прадпрымальніцтва. Тым не менш заўсёды вылучаем крыху вольнага часу. Для мяне асноўныя бонусы лета — шмат сонца і вады. Добра, што выдаліся цёплыя дзянькі, сябры ўжо паклікалі на возера. Мы з сям'ёй можам прыдумаць розны адпачынак, прыстасавацца да любых умоў. Не азмрочымся, калі правядзём яго ў хаце. Ахвотнік шукае магчымасці, а скептык — прычыны. Самае важнае — не захварэць.


 Віктар КЛЕЦ, прараб электрамантажных работ:
— Зараз пра адпачынак не даводзіцца думаць. Адказваю за электрамантажныя работы ў дамах металапракатнага завода. Пачаўся этап іх здачы. Але, канечне, на вольныя дзянькі разлічваю. Без гэтага ніяк. Невялікі час удалечыні ад клопатаў дорыць зарад моцнай энергіі. Больш за ўсё дакучае машкара. Што бывае горш? У цэлым, галоўнае — правільна спланаваць свой адпачынак, які можа праходзіць не толькі на пляжы ў экзатычных краінах. Для гэтага выдатна падыходзіць родная Беларусь. Ахвотна з сям'ёй падарожнічаем, у тым ліку па Еўропе. Мой любімы горад — Прага, там раней працаваў. Калі сапсуецца машына? І хай сабе. Я не ахвотнік вандраваць за рулём, хачу быць проста пасажырам.


 Алеся ГЛЕБКА, бухгалтар:
— Я свой водпуск скарыстоўваю для сесіі, бо завочна вучуся. Па-мойму, адпачынак могуць азмрочыць хіба што малыя адпускныя. Але і гэта не вырашальны фактар. Найбольш бянтэжаць розныя нечаканасці. Напрыклад, траўмы… Дай Бог без гэтага.

Пыталася Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта