Авторизация
 

"Міёрскія навіны" праводзяць фотаконкурс "Я ў бабулі ў гасцях"

 Рэдакцыя "Міёрскія навіны" праводзіць фотаконкурс "Я ў бабулі ў гасцях". Лета, няхай халоднае і дажджлівае, — пара ўсмешак, адпачынку і прыемных уражанняў. Асабліва для дзяцей. У правінцыяльных гарадках і невялікіх вёсачках часцей гучыць залівісты смех, бо на канікулы да дзядуль і бабуль прыязджаюць унукі. 

Прапануем дзецям, іх татам і мамам падзяліцца сваімі радаснымі імгненнямі. Дасылайце фотаздымкі з летняга адпачынку ў дзядуль і бабуль на Міёршчыне.


Умовы конкурсу:
- здымак дасылаецца звычайным паведамленнем у групу "Міёрскія навіны" ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" або на электронны адрас загадчыцы аддзела пісьмаў і сацыяльнай сферы Кацярыны Рынкевіч s.katrin.r@mail.ru ці на асабістую старонку карэспандэнта "Укантакце";
- трэба ўказаць, хто на фота і дзе зроблены здымак.


Дасланыя фотаздымкі размешчаны ў альбоме "Конкурс "Я ў бабулі ў гасцях" у групе "Міёрскія навіны" "Укантакце".
Вынікі падвядзём у апошні дзень лета — 31 жніўня. Адбяром лепшыя тры здымкі, якія стануць пераможцамі і будуць адзначаны прызамі. Намінацыя "Прыз глядацкіх сімпатый" прадугледжана за фота, якое набярэ найбольш лайкаў.


Чакаем вашых летніх фотаімгненняў!


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

На здымку: Першыя ўдзельнікі фотаконкурсу "Я ў бабулі ў гасцях" — Паліна і Ілья Казаковы з Оршы. Гасцявалі ў дзядулі і бабулі ў Міёрах. Хлопчыку спадабаліся арэлі hand made, а дзяўчынцы — свята горада за рулём.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта