Авторизация
 

Жытло пустэльніка Міёршчыны. Выклік часу ці складанасці лёсу?

 У адной з чарговых камандзіровак па раёне заўважылі незвычайныя пабудовы, падобныя да шалаша. Спынілі машыну і падышлі бліжэй. Жыхара "дома" не аказалася, на ўцепленым па баках саломай і трыснягом жалезным вагончыку вісеў замок.

Побач з зімовым жыллём зроблена летняе: шалаш збіты з драўляных асноў і накрыты трыснягом. Здзівіліся, што ў такі развіты час, калі высокія тэхналогіі імкліва лятуць наперад, нехта вось так можа жыць у шалашы без электрычнасці і сродкаў камунікацыі, круглы год абагравацца вогнішчам.


Быт для такіх умоў жыхар шалаша арганізаваў. На вуліцы абсталявана месца для сядзення і кастра, сушкі вопраткі, умывальнік і люстэрка, сёе-тое з посуду…


 Так і не дачакаўшыся жыхара зямлянкі, накіроўваемся далей. Праз кіламетр сустракаем жанчыну. Пытаюся, ці ведае хто там жыве, ці даўно яго бачыла. Суразмоўца паведаміла няшмат:


—Завуць яго Антон. Раней бачыла, а ўжо некалькі тыдняў не відаць. Можа да сям'і ў Браслаў паехаў. Там жывуць дзеці. Чаму апынуўся тут—ніколі не расказваў. Ведаю добра, што непадалёк раней стаяў дом яго бацькоў, там і жыў працяглы час. Аднак у адзін дзень хаты не стала. Раніцай ехала міма—стаяла, увечары ўжо знеслі. Каму яна замінала? Мужчына ў той дзень якраз хадзіў пешшу ў райцэнтр за прадуктамі. Вярнуўся—жытла няма. Вось так і аказаўся без даху над галавой, абсталяваў сабе паблізу зямлянку. З ім пры сустрэчы можна размаўляць на розныя тэмы, гэта эру-дзіраваны і разумны чалавек, здаецца, мае вышэйшую адукацыю, толькі профіль не ведаю.
Цікавы лёс і загадкавы выбар: пасяліцца сярод дзікай прыроды і адмовіцца ад камунікацыйных дабротаў. Стаць пустэльнікам у век высокіх тэхналогій. Што гэта: выклік часу ці складанасці лёсу? 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта