Авторизация
 

Марына КУЗНЯЦОВА ў Чэрасах паштальёнам чатырнаццаць год

 Марыну КУЗНЯЦОВУ ў Чэрасах ведае кожны. На веласіпедзе яна едзе ад дома да дома. З сабой тры-чатыры сумкі з газетамі, алеем, сушкамі. Такая ноша ў паштальёна чатырнаццаць год.

З раніцы ў сельскім аддзяленні сувязі людна. Марына Іванаўна праводзіць на сваё працоўнае месца. Невялікае памяшканне са сталом і паліцай з шырокімі ячэйкамі. Пакуль у іх пуста. Калі з райцэнтра прыедзе машына з поштай, ячэйкі запоўняць свежыя газеты. Паштальён рассартыруе іх без шпаргалкі. Хто і што выпісвае ведае на памяць. Чытацкія густы вяскоўцаў не мяняюцца.
За вакном дождж. Марына ў лёгкім абутку, без парасона і плашча.


— Як пошту развозіць будзеце?
— Па дарозе дадому заеду, пераапрануся. Не думала, што дождж зацягнецца. Нам выдаюць плашч, абутак, у тым ліку гумовыя боты. І веласіпед службовы.


Дажджлівае надвор'е паштальён не любіць. І зімовыя завеі таксама. Марозу не баіцца. Цяплей захутаешся, і холад ні па чым. Апошнія зімы мяккія і маласнежныя. Марына Іванаўна ўспамінае, як ішла да аддаленых ад дарогі дамоў ледзь не да пояса ў снезе.
Участак паштальёна — аграгарадок Чэрасы і ваколічныя вёскі Пціцкія, Сушкі, Новае Сяло. Нібы ўсё побач, а на аб'езд шэсць з паловай гадзін затрачваецца. Бывае, справіцца хутчэй. Калі шмат пенсій і "малочных грошай" (выплаты за здадзенае дзяржаве малако), затрымаецца.


Доўгі і насычаны дзень — субота. Паштальён часцей спыняе веласіпед, бо амаль у кожны дом прыходзіць раённая газета "Міёрскія навіны". Штомесячная падпіска — 110 экзэмпляраў. "Савецкую Беларусь" выбірае 41 падпісчык. Гэтыя выданні пазначаны і ў асабістай квітанцыі Марыны Кузняцовай. А яшчэ "Віцебскія весці", часопісы і "Лясная газета", якую выпісвае для мужа Сяргея, ляснічага Узмёнскага лясніцтва.
За чытаннем перыёдыкі, дэтэктываў і раманаў адпачывае ад паштальёнскіх вандровак і гаспадарчых спраў. Апошніх шмат. Нарыхтаваць сена на дзвюх кароў, прапалоць агарод, дзе разам з морквай, бульбай і капустай растуць кармавыя буракі для свіней, дагледзець вяргіні на падворку. Пра гадаванцаў клапоцяцца разам з мужам. Ён і ў працы дапаможа: летам веласіпед адрамантуе, зімой на машыне ў суседнія вёскі падвязе. Малым любіў разносіць газеты малодшы сын Юра. У наступным годзе ён скончыць школу, вызначаецца з прафесіяй.
Марына Іванаўна ў школьныя гады думала стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Да студэнцкага білета Віцебскага педінстытута не хапіла аднаго бала. Аднесла дакументы ў каледж сувязі. Маладому тэхніку-сувязісту з чырвоным дыпломам у Міёрах работы не знайшлося. Была кладаўшчыком на жывёлагадоўчым комплексе ў чэраскім калгасе, памочнікам выхавальніка ў вясковым садку. Пасля няньчыла сваіх дачку і сына. З другога водпуску па доглядзе за дзіцяці выйшла ў аддзяленне сувязі на вольнае месца паштальёна. Работу ўяўляла, як і большасць не занятых ёй людзей, — разносіць газеты і пісьмы.


— Спачатку так і было. Толькі да перыёдыкі дадаваўся гандаль таварамі, — расказвае Марына Кузняцова. — Цяпер паштальён, можна сказаць, — аддзяленне сувязі на даму. Прымаю плацяжы за камунальныя паслугі, на мабільныя тэлефоны і так далей.
Шчыльна напакаваны сумкі харчовымі прадуктамі. Попыт на цукар і алей. Летам кладзе больш цукерак, сушак, пернікаў. Унукі, што гасцююць у дзядуль і бабуль, з парога спытаюць: "Цёця Марына, а што ў Вас смачнае ёсць?!"


— Паштальёнскай справе навучыцца нескладана. Трэба ісці на кантакт з людзьмі і не баяцца адказнасці за чужыя грошы. Пастаянна ў тонусе. Круціш педалі, злезеш з веласіпеда, пройдзешся да дома — і так колькі разоў за дзень, — гаворыць Марына Іванаўна. — Прыемна чуць "Дзякуй!" за сваю работу ад вяскоўцаў. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта