Авторизация
 

Святлана ПАЛЯЧЭНКА дэпутат Дзісенскага гарадскога Савета

 Алена БАСІКІРСКАЯ 

Фота аўтара.

Святлана ПАЛЯЧЭНКА — дэпутат гарадскога і раённага Саветаў. Адказную грамадскую місію нясе ўжо больш за 20 гадоў, вырашае шматлікія праблемы і турботы. Акрамя таго, Святлана Міхайлаўна — тэрапеўт, 30 гадоў працуе ў Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду, а з 2000-га ёй загадвае. На асаблівым кантролі дэпутата і доктара ў адной асобе — клопат пра пажылых, умовы іх пражывання, а таксама — дзеці з нядобранадзейных сем’яў.

Святлана Палячэнка адказвае за дабрабыт пасёлка лінейнай вытворчай дыспетчарскай станцыі "Дзісна". Але так ці інакш пад пільнае вока дэпутата трапляе ўся тэрыторыя, якую абслугоўвае дзісенская бальніца. Гэта горад і акругі падначаленых ФАПаў у Сіцькове, Мікалаёве, Завуцці, Папшулях і Цвеціне.


Кожны чацвер са школай, гарсаветам, медыкамі дэпутат адпраўляецца ў рэйд па нядобранадзейных сем'ях. Што можна казаць пра бацькоў, у якіх хапіла розуму нарадзіць, але не выгадаваць? У акрузе такіх сем’яў нямнога, ды і адзінкі дастаўляюць турботы. З гэтага шэрагу Валянціна Лінтоўская, якая нават адпраўляючыся ў радзільню рвалася пакурыць. Праблемная сям'я Кубліцкіх з сяла Залонецкія. Дэпутат клапоціцца аб прызначэнні апекуноў, размеркаванні грошай. Што наконт гутарак, то гэта рэгулярна.


Пад пільнай увагай--добраўпарадкаванне. Будынкі дзісенскай бальніцы і паліклінікі патанаюць у кветках, дагледжана прылеглая тэрыторыя. Але дэпутат дбае не толькі пра лакальнасць, ёсць канкрэтныя справы па навядзенні парадку ў горадзе. На кантролі—дарогі. Гэта неад'емная частка ўдалай шпіталізацыі. Пакладзены асфальт у напрамку да бальніцы. Святлана Палячэнка расказвае пра супрацоўніцтва з гарсаветам. У адсутнасць старшыні выконвае яго абавязкі, выступае на сесіях. Мае кантакт з аддзелам адукацыі, чытае лекцыі ў школах. З набалелымі праблемамі звяртаюцца жыхары. Напрыклад, па нарыхтоўцы і дастаўцы дроў, асвятленні дарог і, канечне, наконт здароўя свайго і блізкіх.
У дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана Міхайлаўна працуе 30 гадоў. З іх 17 яе ўзначальвае, да гэтага з першага дня свайго размеркавання загадвала тэрапеўтычным аддзяленнем. Муж Юрый Фёдаравіч таксама тэрапеўт, пабраліся шлюбам на 6 курсе Віцебскага медуніверсітэта і разам у 1987-м годзе прыехалі ў Дзісну. Тады дактары тут патрабаваліся, як паветра. У штаце іх налічвалася 10. У тым ліку лор, акуліст, эндакрынолаг. З часам Дзісна стала "мялець", і засталіся толькі ўрачы агульнай практыкі.


Да 2004-га дзісенская бальніца называлася раённай, потым — сястрынскага догляду. На яе балансе паліклініка, аддзяленне хуткай дапамогі, тэрапеўтычнае на 17 ложкаў і аддзяленне сястрынскага догляду на 40 месц. Тут знайшлі прытулак людзі, якім патрэбна грунтоўная медыцынская дапамога. Гэта ляжачыя, хворыя пасля інсульту, траўм, з парушэннямі псіхікі. На летні перыяд у сацыяльнай установе запоўнены 29 ложкаў, зімой стане куды шчыльней. Тут цёпла і ўтульна, два гады таму зроблены капітальны рамонт.


Муж і жонка Палячэнкі з ранейшым запалам ранкам збіраюцца на работу, бо вяртаць здароўе людзям — адна з высакароднейшых прафесій. У сям'і вырасла дачка Наталля, якая цяпер правізар у Віцебску. Пяцігадовы ўнучок Мікіта шчыра любіць Дзісну і цягне бабулю за руку да гарматы ў скверы.


Святлана Палячэнка любіць родны горад і верыць у яго будучыню. Добра, каб знайшліся заможныя выхадцы і пабудавалі тут магутную вытворчасць. Апрача ўсяго, у Дзісны ёсць перспектыва ў турызме, бо не кожны горад мае брэнд самага маленькага. Застаецца старацца, марыць і працаваць, тады ўсё абавязкова збудзецца. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта