Авторизация
 

Міхаіл Шымуковіч з Дзісны даўно на пенсіі

 Міхаіл Іванавіч Шымуковіч даўно на пенсіі. Размяняў восьмы дзясятак. Час заслужанага адпачынку выкарыстоўвае не толькі на дамашнія патрэбы — узначальвае гарадскую ветэранскую арганізацыю. Лічыць сябе карэнным дзісенцам, хаця нарадзіўся ў вёсцы Вусце Мікалаёўскага сельсавета ў першы пасляваенны год. Расказвае пра сябе са значна пазнейшага перыяду.

Нават на пачатку 60-х гадоў вяскоўцы калгаса імя Заслонава жылі бедна. Вось таму васьмікласнік Акунёўскай сярэдняй школы Міша Шымуковіч вырашыў не працягваць вучобу, а пайсці працаваць прыцэпшчыкам. У гэтым быў прадуманы сялянскі разлік: простым калгаснікам-паляводам яшчэ налічвалі малааплатныя па выніках года працадні, а механізатары ўжо атрымлівалі грашыма штомесячны заробак. Ён і падтрым-ліваў энтузіязм пятнаццацігадовага юнака, якому трэба было суткамі ўпраўляцца з плугамі за гусенічным трактарам. Адначасова вывучаў будову трактара, пакрысе вучыўся ім кіраваць. І не ён адзін быў такі, тагачасная моладзь імкнулася асвойваць тэхніку. Для яе галоўны механік сельгасарцелі Талапіла, зацікаўлены ў падрыхтоўцы мясцовых кадраў, арганізаваў ад ДТСААФ курсы трактарыстаў пры клубе. Вучыў грунтоўна, засваенню тэорыі садзейнічалі жаданне, тэхнічная база і пэўная практыка.


З атрыманнем пасведчання трактарыста Міхаілу даверылі маленькі колавы Т-25. А ён быў здатны на многае, меў плуг, касу, акучнік, прычэп. Шпарка працаваў на сенакосе, на палетках бульбы і кукурузы. Калі не надта павялічыўся пералік работ, то значна вырас іх аб'ём, як перасеў на больш магутны МТЗ-50. Такі цяпер толькі ў музеі трактарнага завода можна пабачыць, ён быў яшчэ без кабіны. А тады дазваляў механізаваць многія палявыя работы. Асвоіў самыя масавыя гусенічныя трактары ДТ-54, Т-74.


Прыгадвае, што разам з напарнікам Міхаілам Грыго-р'евым з Ліпаціна дыскаваў глебу ля Сцефанпалля, калі паштальён уручыў позву з ваенкамата. Хаця да службы ў арміі было крыху ранавата. Затое там прапанавалі вучыцца на шафёра. Нібы падслухалі патаемнае жаданне Міхаіла Іванавіча. На наступны дзень быў ён на занятках у Полацку, а ў студзені 1965-га атрымаў правы. І калгасу такія спецыялісты таксама былі патрэбны, даручылі маладому вадзіцелю бензавоз. Пры неабходнасці выязджаў і на іншых машынах.


Восенню, як цяпер памятае — 8 верасня, у ліку першых прызыўнікоў быў ужо ў абласным ваенкамаце. Медкамісію прайшоў без заўваг. Пры вызначэнні аб'ёму лёгкіх так падзьмуў, што з апарата гумовыя трубачкі вырвала. Пачуў ад медыкаў задаволенае: "Годны нават у падводнікі!" Аднак прадстаўніка ад флоту на той час не было, а чакаць і вяртацца дадому хлопцу надта не хацелася, таму запатрабаваў — бярыце ў любыя войскі. І накіравалі ва ўрадавыя, якія выконвалі задачы дзяржбяспекі. Служыў у Польшчы, на сабе адчуў вынікі тамашніх народных хваляванняў, атрымаў раненне асколкам гранаты ў Чэхаславакіі, калі і там пачаліся бурныя падзеі. У сувязі з імі нават праслужыў 3,5 года, хаця тэрмін армейскай службы ў той час скарачаўся.


Па вяртанні дадому атрымаў прапанову пайсці служыць у міліцыю. Тады начальнік райаддзела М.Г. Столпер з усімі дэмабілізаванымі на гэту тэму гутарыў. Але выбраў Міхаіл Іванавіч родны калгас, адрамантаваў той жа бензавоз. Паліва пачаў вазіць не толькі для сваёй сельгасарцелі, а і для меліяратараў, што працавалі на яе землях. Потым калгаснае кіраўніцтва і наогул "адпусціла" ў Дзісенскае БМУ. Тут перакваліфікаваўся ў трубаўкладальніка ў брыгадзе дрэнажнікаў пры шматкаўшовым экскаватары, затым зноў вярнуўся да кіравання машынай, забяспечваў работу меліяратараў на аб'ектах.


Карэнным чынам жыццё ў чарговы раз памянялася, калі былы саслужывец сагітаваў перайсці на легкавы "Масквіч" у Дзісенскім участку КБА, якім кіраваў М.І. Кункес. Як узяўся будаваць дом у Дзісне, папрасіўся ў Максіма Ісакавіча на грузавую машыну, каб вазіць каменне, гравій, бярвенні, іншыя матэрыялы для ўласнай будоўлі. Прыгледзеў для дома гаспадыню — касіра-прыёмшчыцу Тамару Іванаўну. Як ажаніўся, пайшлі дзеці. Хапала запалу на вучобу, завочна закончыў Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум.


З улікам адукацыі, партыйнасці, адказнасці і разваротлівасці тагачасны начальнік раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва В.М. Рагоўскі прапанаваў Міхаілу Іванавічу ў 1987 го-дзе ўзначаліць Дзісенскі ўчастак КБА. Тады гэта была даволі значная вытворчасць, у якой мелі працу і заробак 120 чалавек, пераважна жанчын-краўчых. Мужчыны летам выраблялі бетонныя кольцы для калодзежаў, якія карысталіся попытам, забяспечвалі транспартныя і іншыя работы, зімой станавіліся качагарамі. Новы кіраўнік пачаў з будоўлі і пашырэння кравецкай вытворчасці, у якой дзейнічалі цэхі па шыцці паліто, сукенак і масавых вырабаў. Каб мець прыбытак, даводзілася ездзіць ледзь не па ўсім Саюзе ў пошуках тканін, матэрыялаў і камплектуючых. Добра, што на першым часе пацвярджалася плацежаздольнасць звычайнай паперкай-даверанасцю. Сітуацыя пагоршылася з развалам СССР. За межамі рэспублікі, ды і ўнутры пастаўкі матэрыялаў сталі магчымыя толькі пры забеспячэнні папярэдняй аплаты. І ў такіх умовах калектыў Дзісенскага ўчастка яшчэ дабіваўся нядрэнных вынікаў, выходзіў у пераможцы спаборніцтва сярод падраздзяленняў сістэмы бытавога абслугоўвання, дзейнічалі комплексна-прыёмныя пункты, але кіраўніку даводзілася працаваць на знос. Яго "каблучок" не ведаў прастою.


Калі запатрабавалася падмацаваць здароўе, узяў пуцёўку ў санаторый "Буг". Меў праблемы з сэрцам, ціскам, хаця і не экстранага парадку. Пра ўсё расказаў галоўнаму ўрачу. Той даў заданне медсястры зрабіць стабілізуючы ўкол. Ужо потым даведаўся Міхаіл Іванавіч, што прэпарат уводзіцца вельмі марудна, а лепш праз кропельніцу. А тады ўсё рабілася хутка і…


Міхаілу Іванавічу пачало здавацца, што свабодна ляціць праз нейкую доўгую трубу да далёкага прывабнага святла. Там сустракаюць дзве постаці. Жанчына ў чорным пачынае шукаць нібыта вельмі патрэбны для яго квіток у тумбачцы. "Не патрэбны мне ваш талон, мяне яшчэ там чакаюць", — як бы гаворыць ім Міхаіл Іванавіч і пралятае міма…


Аказалася, што сэрца стаяла чатыры хвіліны. Можна толькі меркаваць, чаго каштавала медыкам яго запусціць. Грудная клетка балела вельмі доўга. "Такія ў мяне потым не выжывалі", — скажа пазней галоўны ўрач санаторыя. І ў Міхаіла Іванавіча шанцаў было не шмат. Далейшыя падзеі ён памятае ўрыкамі, калі прыходзіў у сябе. Як толькі пра здарэнне стала вядома жонцы Тамары Іванаўне, яна адразу патэлефанавала аднакласніку мужа, які займаў адказную пасаду ў міністэрстве аховы здароўя. Той запатрабаваў неадкладна даставіць хворага ў рэанімацыю раённай бальніцы ў Жабінку, потым быў рэанімабіль да Віцебска ў абласную бальніцу. Працяглы перыяд рэабілітацыі.
З таго свету вярнуўся. Зноў пастаянныя клопаты пра арганізацыю паступова затухаючай вытворчасці і паездкі ў пошуках матэрыялаў, тканін.


Але памянялася кіраўніцтва камбіната. Новы стыль узаемаадносін абмежаваў ініцыятыву і самастойнасць Дзісенскага ўчастка. Ад Міхаіла Іванавіча патрабавалася пастаянна знаходзіцца ля тэлефона, слухаць і выконваць указанні з раёна. Гэта не паляпшала сітуацыю на вытворчасці. Наспеў канфлікт і непазбежнае звальненне. Добра, што пенсіённы ўзрост надышоў.


— Тады яшчэ захаваць Дзісенскі ўчастак камбіната бытавога абслугоўвання можна было, меў на гэты конт некаторыя планы, — з настальгіяй сцвярджае Міхаіл Іванавіч. Захаваць, але на які час?


Вось ужо дзесяць гадоў Міхаіл Іванавіч Шымуковіч карыстаецца ўсімі перавагамі заслужанага адпачынку: удваіх з Тамарай Іванаўнай па агульных планах клапоцяцца пра дамашнюю гаспадарку, у якой агарод, дзве каровы, трактарок Т-25 з прычапнымі прыладамі. Актыўна ўдзельнічаў у выступленнях хору "Чырвоны гваздзік" і нават саліраваў, у справах гарадской ветэранскай арганізацыі, якую не так даўно яму даверылі ўзначальваць. Не адмаўляецца ад раённых мерапрыемстваў. І чакае ў госці сям’ю дачкі з унукамі.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта