Авторизация
 

Трымалі курс з Міёр на Даўгаўпілс

 "Бажэнаўцы" ў дарозе. Курс на Даўгаўпілс. Да сябровак і на свята горада. Там з пачатку тыдня ідуць мерапрыемствы, а на выхадныя запланавана самае цікавае і масавае. 

Бліжэй да апоўдня міярчане ля Польскага дома. На парозе з хлебам-соллю сустракаюць сябры. Падчас экскурсіі па доме наведалі выставу сучаснага фотамастацтва, зазірнулі ў гербавы пакой, дзе размешчаны сімвалы польскіх гарадоў, паглядзелі відэафільм пра дзейнасць дыяспары. За чаяпіццем абменьваліся падарункамі, спявалі. Беларуская песня "100 гадоў" пасля гучала не раз і, можна сказаць, стала гімнам сустрэчы.


 Разам адправіліся на цэнтральную плошчу горада назіраць за святочным шэсцем. У ім прымалі ўдзел аркестры міжнароднага фестывалю ваеннай музыкі, гарадскія прадпрыемствы і ўстановы, студэнты, маладыя пары, дзеці. Свята панавала на шматлікіх гарадскіх пляцоўках. "Бажэнаўцы" глядзелі канцэрт калектываў Польскага дома. Гучна апладзіравалі сваім "прыяцелькам", што спявалі са сцэны.
Далей—экскурсія ў Дзінабургскую крэпасць. Яшчэ яе называюць Даўгаўпілскай ці Дзвінскай. Гэта адначасова помнік архітэктуры і жылы мікрараён з васемнаццаццю шматкватэрнымі дамамі і агульнай тэрыторыяй больш за два квадратныя кіламетры. Пасля вайны і да пачатку 90-х гадоў тут знаходзілася Даўгаўпілскае ваеннае авіяцыйна-інжынернае вучылішча.


 З крэпасці спяшаліся на набярэжную ракі Даўгавы на авіяшоу, а познім вечарам селі за стол сяброўства. Частаваліся, гутарылі, спявалі. Песні гучалі на беларускай, польскай, латышскай мовах.


На наступны дзень накіраваліся ў парк адпачынку на беразе Даўгавы за 20 кіламетраў ад горада. Калісьці там была каменяломня. Некалькі год таму індывідуальны прадпрымальнік з Даўгаўпілса стварыў тут зону адпачынку. На трох гектарах — гульнёвыя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, шмат дэкаратыўных фігур і дрэў, утульныя альтанкі. У адной з іх і размясціліся. На стале стравы латышскай кухні: шэры гарох, хлябцы-сухарыкі, бігус. Не сціхае гутарка, гучаць вершы, песні і прытчы.


Два дні, праведзеныя ў кампаніі сяброў у горадзе, куды ў савецкія часы свабодна ездзілі за пакупкамі, "бажэнаўцы" прыгадваюць з цеплынёй.

Ірына Леанідаўна Гушча, кіраўнік клуба: "Цудоўна, што трапілі ў Даўгаўпілс на свята горада. Гэта маштабная і яркая падзея. Увесь дзень на пляцоўках, у парках гучыць музыка. Людзі прыходзяць адпачываць і весяліцца сем'ямі. Мы не адчувалі сябе чужымі. "Прыяцелькі" прадумалі цікавую і змястоўную праграму. Шмат хадзілі пешшу і ніхто не скардзіўся. На "балячкі" забыліся. У горадзе шматлюдна, але не трэба хвалявацца, калі адстанеш ад групы. Звязацца са сваімі можна па мабільным. Мясцовыя жыхары дадуць пазваніць".


Рэгіна Васільеўна Аланцьева: "Нас прынялі гасцінна і сардэчна. Рады новай сустрэчы. Горад чысты, утульны. Трамвайчыкі прыгожыя. Аказваецца, для пенсіянераў праезд у грамадскім транспарце бясплатны. У суботу і нядзелю падчас свята горада без аплаты ездзяць усе жыхары і госці. Спадабалася ўсё. І экскурсіі, і прагулка па горадзе майстроў, дзе выстаўлялі свае вырабы латышскія ўмельцы, і песні за сталом. Смачныя стравы нацыянальнай кухні. Цудоўны напой у спякоту—халодная гатаваная вада з мятай, лімонам і свежым агурком".
Ліра Кірылаўна Кураш: "Яркія ўражанні пакінула авіяшоу над Даўгавай. Здавалася, сабраўся ўвесь горад. Фігуры, якія выпісвалі ў паветры шэсць баявых самалётаў, трэба бачыць. Часам дыханне перахоплівала. Увечары не заўважылі ў горадзе нецвярозых людзей. Не бачылі і міліцыянераў. Як нам патлумачылі, праваахоўнікі дзяжураць на свяце ў звычайнай вопратцы".


Ада Іванаўна Купчанка: "З задавальненнем гуляла па парку, дзе адпачывалі на другі дзень. Так прыгожа, столькі цікавых фігурак і іншых дэкарацый. Не апісаць словамі атмасферу сустрэчы з латышскімі сяброўкамі і настрой, які пануе ў святочным Даўгаўпілсе".

Словы ўдзячнасці

Удзельнікі клуба "Бажэна" выказваюць удзячнасць кіраўніку Ірыне Гушча, супрацоўніку цэнтральнай бібліятэкі Таццяне Цыцылінай, раённаму савету ветэранаў, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за вырашэнне арганізацыйных пытанняў, а таксама намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Стальмачонак за сувеніры для аб'яднання "Прыяцелька".

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота прадастаўлена клубам "Бажэна".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 482
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 331
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 107
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 889
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 874
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 889
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 783
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 августа 2017
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Именины 21 августа 2017
Герман, Григорий, Емельян, Иосиф, Леонид, Мирон, Моисей, Николай, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта