Авторизация
 

Дэпутат Міёрскага сельскага Савета

 Алена БАСІКІРСКАЯ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Ліквідаваць наступствы ўрагану, сачыць за грэйдзіраваннем і падсыпкай дарог, папярэджваць правапарушэнні, вырашаць пытанні падвозу дзяцей у школу, дапамагаць выпраўляцца нядобранадзейным бацькам і нават кансультаваць сяльчан па юрыдычных пытаннях — гэта далёка не поўны пералік абавязкаў, якія выконвае Антаніна Кляшчонак. Яна ўжо сем гадоў дэпутат Міёрскага сельскага Савета. Адказвае за вёскі Канахі, Мацюкі і Свярдлы. У гэтай акрузе жыве каля 90 чалавек, іх колькасць пастаянна памяншаецца. 

Родам Антаніна Сцяпанаўна з Шаркаўшчынскага раёна. Па спецыяльнасці выкладчык нямецкай і англійскай мовы. Настаўнічае з 1983 года, з 1987-га ўзначальвала Наўгародскую, з 2003-га кіруе Дворнасельскай школай. Сёлета першага верасня ў Антаніны Кляшчонак—30 гадоў дырэктарскага стажу. Жыве яна ў Пад'ельцах. Муж таксама настаўнік у Дворным Сяле, вядзе фізкультуру. У сям'і выраслі два сыны. Старэйшы Яўген—галоўны ветурач прадпрыемства "Міёрскі", малодшы Максім атабарыўся ў Наваполацку.


Антаніна Сцяпанаўна перажывае, што вёскі выміраюць. Прыкмячае, што ў 2003 годзе на Дворнасельскім участку налічвалася 500 выбаршчыкаў, а ў верасні 2016-га—толькі 300. Дворнасельская школа хутка стане базавай. На 1 верасня тут застаюцца 53 школьнікі, выпусцілася сямёра, выбыла столькі ж дзевяцікласнікаў. Заняткі ў Дворным Сяле будуць пачынацца з дзевяці гадзін. Гэты час для вёскі самы аптымальны. Тады як прымеркавацца да яго напоўненым гарадскім школам стане складана.


Вопытны педагог і адміністратар Антаніна Кляшчонак не супраць узбуйнення школ. Так дзеці прывыкаюць да вялікага калектыву, набываюць веды і праводзяць час у лепшых умовах, з сучасным абсталяваннем, камп'ютарамі і інвентаром. Тым не менш непакояць дарогі: па калдобінах за некалькі кіламетраў дабірацца цяжка. Менавіта таму дэпутат надае гэтаму пытанню вялікую ўвагу, сочыць за рэгулярнасцю грэйдзіравання і падсыпкі. Дарожная арганізацыя і яе кіраўнік Алег Сівіцкі лёгка адгукаюцца на просьбы.
Наогул, падобныя праблемы Антаніна Сцяпанаўна вырашае не толькі як дэпутат, але і як дырэктар школы. Усе вучні і іх бацькі ў яе навідавоку. Сем'і ў ваколіцы зрэшты прыстойныя і працавітыя. У сацыяльна небяспечным становішчы прызнана толькі адна, дзве нядаўна зняты з уліку: бацькі зрабілі вывады і сталі на правільны шлях.


Як адрадзіць сяло? Над гэтым пытаннем Антаніна Кляшчонак задумваецца і прыкмячае, што першы крытэрый яго развіцця—рабочыя месцы і дастойная аплата. У Дворнасельскай акрузе пакуль з гэтым складана. Але добры гаспадар на зямлі ніколі не прападзе. Многія сем'і гадуюць жывёлу, вядуць хатнюю гаспадарку. У якасці прыкладу тут можна назваць Лапкоўскіх са Свярдлоў, Мацюкоў, Таццяну Дубніцкую з Дворнага Сяла і многіх іншых.


Антаніна Сцяпанаўна усёй душой любіць свой край і стараецца для яго. Дапамагала сяльчанам справіцца з наступствамі ўрагану, супрацоўнічае з мясцовай гаспадаркай ААТ "Пад'ельцы". Як шэфы, яны даюць школе насенне, зерне на продаж. За парадак у ваколіцы адказвае Міёрскі сельскі Савет, вясковы дэпутат заўсёды знаходзіць кантакт з яго старшынёй Галінай Шынкевіч. Вучні і калектыў мясцовай школы сочаць за добраўпарадкаваннем тэрыторыі, абеліскаў і пахаванняў воінаў-вызваліцеляў. Нягледзячы на старанні і размеркаванні абавязкаў, праблемы ў сельскай мясцовасці заўсёды былі і застануцца. Антаніна Кляшчонак іх не баіцца.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта