Авторизация
 

Дваццаць год слесарам УП ЖКГ Сяргей КАСЕВІЧ

 Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Дваццаць год слесар УП ЖКГ Сяргей КАСЕВІЧ рамантуе гарадскія цеплатрасы. Працоўным поспехам лічыць якасна зробленую работу і добрыя ўзаемаадносіны з калегамі. Сваю справу знайшоў не адразу. Вучыўся на электрыка, працаваў вартаўніком на аэрадроме і ў аддзяленні аховы. Ва УП ЖКГ пачынаў з качагара, праз некалькі год прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці слесара. Прафесію асвойваў на практыцы.

—У мяне былі добрыя настаўнікі і моцнае жаданне,—гаворыць Сяргей Алегавіч. —Калі справа падабаецца і жадаеш ёй навучыцца, усё атрымаецца.


Задача Сяргея Касевіча і яго чатырох калег—цяпло ў дамах міярчан. За спраўнасць гарадскіх цеплатрас адказваюць і зімой, і летам. Ліквідуюць паломкі ў кацельнях у сельскай мясцовасці. З пачаткам ацяпляльнага сезона нямала званкоў ад гараджан. Здараецца трэба ўначы на выклік ехаць.


Да ўсходу сонца Сяргей Алегавіч устае не толькі па працоўных справах. Летам пасля трох гадзін раніцы едзе на веласіпедзе на любімую Асінаўку рыбачыць.


—Рыбалка—мая хвароба,—гаворыць ён.—Свежае паветра, прырода, чаканне клёву, азарт, які ахоплівае, калі цягнеш здабычу. Усё гэта вельмі захапляе. Асабліва люблю лавіць шчупакоў і ляшчоў. З трафеяў—шчупак на 9 кілаграм.


Улоў прывозіць дадому, кладзе ў маразілку, а пасля раздае сябрам. Дома рыбу не ядуць. Не ўваходзяць у спіс любімых сямейных страў і грыбы. А збіраць іх—задавальненне. На ціхае паляванне адпраўляецца з жонкай. Так разам адпачываюць на прыродзе.


За азёры, лясы і цішыню Сяргей Касевіч з дзяцінства палюбіў міёрскі край. Хлопчыкам прыязджаў на канікулы да дзядулі і бабулі ў вёску Томкі, на малую радзіму таты. Бацькі жылі ў Данецку. Там нарадзіўся, вучыў у школе ўкраінскую мову. У 1978 годзе сям'я вярнулася ў Міёры. Сяргей пайшоў у пяты клас. Беларуская мова была для яго складаным прадметам. Кажа, што добра не вывучыў ні адну, ні другую.
Пасля школы вучыўся ў тэхнікуме ў Гарадку, служыў у арміі ў Нара-Фамінску, што недалёка ад Масквы. Калі вярнуўся дадому, бацька прапанаваў жыць у Наваполацку. Там была ўласная кватэра. Сяргей не пагадзіўся.
—У мяне тут сябры, азёры і лес,—тлумачыў тады свой выбар.


Сустрэў у Міёрах будучую жонку Людмілу—жылі па суседстве. Разам яны ўжо амаль трыццаць год. У іх двое дарослых сыноў. Уладзімір выбраў спецыяльнасць хіміка, працуе на заводзе ў Рэчыцы. Дзмітрый—электрык, заняты таксама ва УП ЖКГ.
Радаваліся родныя і сябры, калі Сяргей Алегавіч стаў лаўрэатам звання "Чалавек года Віцебшчыны". Сам расказвае так:
—Да ўзнагарод стаўлюся проста. Якім быў, такім і застаюся. Прыемна, што заўважылі, ацанілі маю працу. Але галоўнае — быць у добрых адносінах з калегамі і якасна выконваць работу. 


На працу ідзе з настроем. Ледзь не штодня наведвае бацькоў, сваіх і жонкі. Яны па-ранейшаму праз дарогу жывуць. Дома ў вольны час уключае ноўтбук і глядзіць відэа пра рыбалку.


За шмат год Сяргей Алегавіч не пашкадаваў, што застаўся жыць у невялікім правінцыяльным гарадку:
—Тут ёсць усё, што мне трэба для шчасця—сям'я, работа, хобі, сябры, дом з гародчыкам, цішыня і прыгожая прырода. Сёлета не хапае толькі добрага надвор'я для рыбалкі. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 426
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 343
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 911
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 628
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 641
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 747
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта